Skrewdriver

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Skrewdriver
Skrewdriver logo.png
Асноўная інфармацыя
Жанры панк-рок
рок супраць камунізму
Гады 1976–1979, 1982–1993
Краіна Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія
Горад Полтан-лэ-Флайд
Адкуль Poulton-le-Fylde[d]
Лэйблы Chiswick Records
Rock-O-Rama Records
Склад Ян Сцюарт Дональдсан
Філ Волмслі
Рон Хартлі
Кеў Макей
Джон «Грыні» Грынтан

«Skrewdriver» (бел.: адвёртка) — першы музычны гурт у стылі RAC з Вялікабрытаніі.

Быў заснаваны Янам Сцюартам Дональдсанам (8.11.1957 — 24.9.1993) пад уплывам панк-гурта «Sex Pistols», канцэрт якога Сцюарт наведаў у Манчэстэры. Да гэтага Ян Сцюарт выконваў песні «The Rolling Stones» у складзе гурта «Tumbling Dice».

«Skrewdriver» запісаў лонгплэй «All Skrewed Up», самотнікі «You're So Dumb» i «Antisocial». Гурт спыніў сваю дзейнасць у 1979 годзе, але Дональдсан аднавіў яго ў 1982 годзе пры фінансавай дапамозе партыі «Нацыянальны Фронт». Пазней у адказ на напады левых арганізацый ён заснаваў экстрыміскую арганізацыю «Blood & Honor».

У 1992 годзе падчас канцэрта «Skrewdriver» адбыліся сур’ёзныя сутыкненні нацы-скінхэдаў з удзельнікамі леварадыкальных груповак.

24 верасня 1993 года Дональдсан загінуў у аўтакатастрофе і існаванне гурта спынілася.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]