Skyfall (песня)
«Skyfall» | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сінгл выканаўцы Адэлі | ||||||||||
Выпушчаны | 5 кастрычніка 2012 | |||||||||
Мова | брытанскі варыянт англійскай мовы[d] | |||||||||
Фармат | CD single, digital download, 7" vinyl single | |||||||||
Запісаны | Май-жнівень 2012 | |||||||||
Жанр | Поп, соўл | |||||||||
Кампазітар | ||||||||||
Працягласць | 4:46 | |||||||||
Лэйбл | XL, Columbia | |||||||||
Прадзюсар | Paul Epworth | |||||||||
Аўтары песні | Адэль Адкінс, Пол Эпуарт | |||||||||
Прафесійныя рэцэнзіі | ||||||||||
|
||||||||||
Адэлі, храналогія сінглаў | ||||||||||
|
||||||||||
|
«Skyfall» — песня, выкананая спявачкай Адэль, якая стала галоўнай тэмай фільма пра Джэймса Бонда з аднайменнай назвай[4]. Была выпушчана ў 2012 годзе лэйбламі «XL Recordings і Columbia Records». Трэк быў напісаны Адэль Адкінс і прадзюсарам Полам Эпуартам з аркестроўкай Дж. А. К. Рэдфарда[5]. «Skyfall» была выпушчана 5 кастрычніка ў 0:07 (GMT+1). Песня ганаравана прэміі «Залаты глобус» за найлепшую песню ў рамках 70-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод прэміі «Залаты глобус» і атрымала прэмію «Оскар» у той жа катэгорыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Адэль упершыню згадала, што запісвае «спецыяльны праект» у верасні 2011 у інтэрв'ю для The Jonathan Ross Show, прывядучы тым самым СМІ да меркавання, што яна будзе запісваць тэму для фільма[6]. Пазней, у красавіку 2012, яна распавяла NRJ, што выпусціць новы сінгл да канца 2012 года, але ён не будзе з'яўляцца часткай новага альбома[7]. Чуткі працягнулі распаўсюджвацца ў верасні 2012, калі яе заўважылі ў студыі Эбі Роўд, дзе Томас Ньюмэн запісваў музыку да фільма «Скайфол»[8].
Па чутках, песня павінна была першапачаткова звацца «Let The Sky Fall». У верасні 2012 года вакаліст групы OneRepublic, Раян Тэдэр напісаў у сваім Twitter, што ён чуў галоўны трэк фільма і тое, што гэта «лепшая тэма фільма пра Джэймса Бонда ў яго жыцці». Прэс-агент Адэль, Пол Мос, таксама згадаў песню ў сваім мікраблогу. Абодва пазней выдалілі паведамленні[9]. Інфармацыя пра вокладку сінгла прасачылася ў анлайн пазней, але дачыненне Адэль да праекта не было афіцыйна пацверджана да 1 кастрычніка[4].
Кампазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля таго, як Адэль падышла да напісання песні, яна прыцягнула Пола Эпуарта як свайго суаўтара і прадзюсара. Песня была запісана ў студыі Эбі Роўд у Лондане з аркестрам Дж. А. К. Рэдфарда. З аб'явай, што яна будзе выконваць галоўную тэму фільма, Адэль прызналася, што яна была ўстрывожана гэтым праектам з-за ціску тых, хто ўдзельнічалі ў стварэнні тэмы[10].
Зноскі
- ↑ Bill Lamb.. Adele — Skyfall (англ.). top40.about.com. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013. Праверана 12 мая 2013.
- ↑ Jody Rosen.. Skyfall (англ.)(недаступная спасылка). rollingstone.com (9 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013. Праверана 12 мая 2013.
- ↑ а б ISWC Network Праверана 13 лютага 2024.
- ↑ а б «Adele confirms Skyfall Bond theme song» BBC Newsbeat, retrieved 1 October 2012
- ↑ Skyfall sheet . Adele Official Twitter (1 кастрычніка 2012). Праверана 1 October 2012.
- ↑ Adele's back! Listen to the new James Bond theme tune, Skyfall, here . The Daily Mirror (5 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013. Праверана 5 October 2012.
- ↑ Skyfall: Adele reported to be singing James Bond theme . BBC Radio 1 (18 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013. Праверана 1 October 2012.
- ↑ Adele’s secret spy studio trip . The Sun (United Kingdom) (13 верасня 2012). Праверана 1 October 2012.
- ↑ Adele's James Bond theme is best in my lifetime, says Ryan Tedder . Digital Spy (27 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013. Праверана 1 October 2012.
- ↑ Skyfall Official Theme Song News: Release To Coincide With Bond's 50th Anniverary(недаступная спасылка). 007.com. Eon Productions (1 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013. Праверана 1 October 2012.