Slipknot

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Slipknot
Slipknot (Logo).png
Slipknot @ Claremont Showgrounds (5 3 2012) (7005619843).jpg
Асноўная інфармацыя
Жанры метал, ню-метал, альтэрнатыўны метал, шок-рок[d][1], груў-метал і Enoch Pratt Free Library[d]
Краіна Flag of the United States.svg ЗША
Адкуль Дэ-Мойн
Лэйблы Roadrunner Records[d]
Склад
slipknot1.com(англ.) 
Commons-logo.svg Slipknot на Вікісховішчы

Slipknot ([ˈslɪp.nɑːt]) (у перакладзе з англ. — пятля, зашмарга)— амерыканскі хэві-метал гурт з горада Дэ-Мойн, Аёва. Гурт быў заснаваны ў 1995 годзе перкусіяністам Шонам Крэенам, бубначом Джоўі Джордзісанам і бас-гістарыстам Полам Грэем. Пасля некалькіх змен складу ў раннія гады, гурт пачаў складацца з дзевяці чалавек: Крэен, Джордзісан, Грэй, Крэйг Джонс, Мік Томсан, Коры Тэйлар, Сід Уілсан, Крыс Фэн і Джым Рут. Грэй памёр 24 сакавіка 2010 года, замест яго ў 2011—2014 гадах выступаў гітарыст Доні Сцілі. Джордзісан сышоў з гурта праз хваробу 12 снежня 2013 года. Сцілі сышоў ў часе запісу альбома .5: The Gray Chapter. Гурт узяў Алясандра Ветурэлу на бас і Джэя Вайнберга на бубны. Джордзісан сышоў у снежні 2013 года, у выніку чаго адзіным заснавальнікам у бягучым складзе гурта ёсць Крэен. Фэн пакінуў гурт праз судовы пазоў 18 сакавіка 2019 года[2].

Slipknot добра вядомы сваім вонкавым выглядам, які прыцягвае ўвагу, агрэсіўным стылем музыкі і хаатычнымі жывымі шоў[3][4]. Пасля выпуску аднайменнага альбома ў 1999 годзе, гурт хутка дасягнуў поспеху. Наступны альбом Iowa, які выйшаў у 2001 годзе, хоць і быў больш цёмным, але павялічыў папулярнасць гурта. Пасля кароткага перапынку, Slipknot вярнуўся ў 2004 годзе з альбомам Vol. 3:(The Subliminal Verses). У 2008 годзе выйшаў чацвёрты альбом, All Hope Is Gone, які дэбютаваў пад нумарам адзін у чарце Billboard 200. У 2014 годзе быў выпушчаны пяты студыйны альбом, .5: The Gray Chapter. Шосты студыйны альбом, We Are Not Your Kind, быў прэзентаваны 9 жніўня 2019 года[5]. Гурт выпусціў 2 жывыя альбомы: 9.0: Live і Day of the Gusano: Live in Mexico, а таксама зборнік Antennas to Hell, і пяць DVD з жывымі выступамі. Гурт прадаў больш за 30 мільёнаў запісаў па ўсім свеце[6].

Зноскі

  1. Metal Evolution — 2011.
  2. Reilly, Nick Slipknot's Corey Taylor says he was "wrongly accused" of stealing from percussionist Chris Fehn (en-US) (19 сакавіка 2019).
  3. Slipknot. Праверана 4 лютага 2013.
  4. Slipknot: Unmasked. Joel McIver. December 1, 2001. ISBN 9780711986770. https://books.google.com/books/about/Slipknot.html?id=67tBhuvwLuYC. 
  5. Blistein, Jon Slipknot Preview New Album With Unsparing Headbanger 'Unsainted' (en-US) (16 мая 2019).
  6. Knotfest Roadkill 2019 , www.knotfestroadshow.com/ (March 3, 2019).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]