Груў-метал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Груў-метал
Кірунак:

Экстрымальны метал

Вытокі:

Хардкор-панк, трэш-метал, хэві-метал, дэт-метал

Месца і час узнікнення:

Сцяг ЗША ЗША,
Сцяг Бразіліі Бразілія, пачатак 1990-х

Вытворныя:

Ню-метал

Груў-метал (ад англ.: groove — «рытм»), таксама пост-трэш-метал (англ.: post-thrash) альбо неа-трэш-метал — разнавіднасць экстрым-метал-музыкі.

Рысы жанру[правіць | правіць зыходнік]

Груў-металічныя гурты маюць тэндэнцыю выкарыстоўваць сярэднятэмпавыя трэшавыя рыфы, пры гэтым засяроджваючыся на цяжкасці і рытмічным сінкапіяванні. Звычайна гітарысты граюць нізкачастотныя пауэр-акорды і сола на сярэдніх ладах, ужываючы тэхніку глушэння струн далонню. Тэмбр характэрны моцнымі басамі, звычайна з рэзкім скажэннем. Для атрымання такога гучання выкарыстоўваюцца ў асноўным паўправадніковыя ўзмацняльнікі, хоць нярэдка выкарыстоўваюцца і лямпавыя. Як і ў большасці іншых стыляў металу, у груў-метале басовыя лініі звычайна паўтараюць рыфам рытм-гітары. Для бас-гітары паўсюдна выкарыстоўваецца эфект дысторшн. У вакальных партыях сустракаюцца трэш-металічныя выкрыкі, хрыплы хардкоравы ор і чысты спеў. Для ударных тыпова прымяненне двух бас-бочак, з акцэнтам на хвалепадобным іх выкарыстанні, а не на хуткасны басовы перастук і бласт-біты, якія выкарыстоўваюцца ў экстрэмальных металічных стылях.