Альтэрнатыўны метал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альтэрнатыўны метал
Кірунак: рок-музыка, метал
Вытокі: альтэрнатыўны рок
хэві-метал
эксперыментальны рок
Месца і час узнікнення: сярэдзіна 1980-х,  ЗША
Папулярнасць: пачатак 1990-х
Разнавіднасці
Паджанры: індастрыял-металметалкоррэп-металфанк-металню-металрэгі-метал
Роднасныя: гранжрэпкор
Гл. таксама:
альтэрнатыўны рок

Альтэрнатыўны метал разам з гранжам пачаў набіраць папулярнасць у пачатку 1990-х. Жанр з’яўляецца зліццём хэві-металу з альтэрнатыўным рокам (асабліва з інды-рокам 1980-х). Для альтэрнатыўнага металу характэрныя і цяжкія гітарныя рыфы, уласцівыя металу, і рысы эксперыментальнай музыкі — нетрадыцыйныя тэксты песень, няцотны музычны памер, незвычайныя тэхнічныя прыёмы, непрыманне ўмоўнасцяў і традыцыяў цяжкай музыкі, злучэнне металу з самымі разнастайнымі музычнымі жанрамі.