SolarCity

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
SolarCity
Тып даччыная вытворчасць[d]
Лістынг на біржы NASDAQ
Заснаванне 2006
Скасавана 2016
Заснавальнікі Lyndon Rive[d]
Размяшчэнне
Ключавыя постаці Ліндан Райв, CEO
Пітэр Райв, CTO
Ілан Маск, Старшыня[1]
Галіна solar industry[d]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 15 000 чал. (снежань 2016)
Матчына кампанія Tesla, Inc.
Сайт solarcity.com (англ.)

SolarCity — амерыканская энергетычная кампанія, размешчаная ў Сан-Матэа, Каліфорнія. Кампанія займаецца вытворчасцю сонечных энергасістэм і іх усталяваннем для камерцыйных і бытавых патрэб, стварае зарадныя станцыі для аўтамабіляў, у 2017 годзе адкрывае завод па вытворчасці акумулятарных батарэй у Невадзе. Штат кампаніі складае больш 13000 чалавек.[2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія SolarCity заснавана ў ліпені 2006 года братамі Пітэрам і Лінданам Райвамі. Ідэя пачаць бізнэс у галіне сонечнай энергетыкі прыйшла іх кузэну Ілану Маску, які стаў на чале кампаніі і аказаў дапамогу з запускам праекта.

Кампанія SolarCity утрымлівае лідзіруючыя пазіцыі ў галіне паслуг усталявання сонечных панэлей у Каліфорніі з 2007 года, свайго першага поўнага года дзейнасці[3], а таксама стала нумарам адзін сярод кампаній, якія займаюцца усталяваннем сонечных панэлей прыватным карыстальнікам у ЗША ў 2013 годзе.[4]

Зноскі

  1. Management Team at SolarCity(недаступная спасылка). solarcity.com. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2014. Праверана 15 сакавіка 2014.
  2. solarcity.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2015. Праверана December 15, 2015.
  3. Newsmaker: Elon Musk on rockets, sports cars, and solar power, news.cnet.com, Michael Kanellos, February 15, 2008.
  4. Is the SolarCity Model the Only Way to Scale Residential Solar?, greentechmedia.com, Nicole Litvak, March 31, 2014.