Ілан Маск
Ілан Рыў Маск (англ.: Elon Reeve Musk; нар. 28 чэрвеня 1971[3][4][…], Прэторыя, Гаўтэнг[d], ПАР[5]) — канадска-амерыканскі інжынер, прадпрымальнік, вынаходнік і інвестар; міліярдэр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька — інжынер-будаўнік Эрал Маск, маці — мадэль Мэй Маск. Яго бацькі развяліся, калі Ілану было каля 10 гадоў.
Ілан з дзяцінства захапляўся праграмаваннем. У 12-гадовым узросце распрацаваў відэагульню пад назвай Blastar, якую прадаў камп’ютарнаму часопісу за 500 долараў.
У 1989 годзе атрымаў канадскі пашпарт (яго маці была родам з Канады), з’ехаў з ПАР і паступіў у Каралеўскі ўніверсітэт у Кінгстане (Антарыа).
У 1992 годзе ён перавёўся ў Пенсільванскі ўніверсітэт (Філадэльфія, ЗША), дзе праз пяць гадоў атрымаў ступень бакалаўра фізікі і эканомікі. Затым вырашыў працягнуць адукацыю ў аспірантуры пры Стэнфардскім універсітэце ў Каліфорніі, але пакінуў яе праз два дні пасля паступлення.
Разам з братам заснаваў кампанію Zip2, якая распрацоўвала электронныя карты і бізнес-даведнікі для сродкаў масавай інфармацыі. У прыватнасці, кліентамі Zip2 былі The New York Times і Chicago Tribune. У 1999 годзе Zip2 была набыта Compaq Computer Corporation за 307 мільёнаў долараў гатоўкай і 34 мільёны каштоўнымі паперамі (сам Маск атрымаў $22 млн)[11]. Zip2 стала часткай пошукавай сістэмы AltaVista, якую Compaq набыла раней.
У 1999 годзе на грошы, атрыманыя ад продажу Zip2, Ілан і Кімбал Маск заснавалі кампанію X.com, якая прадастаўляла фінансавыя паслугі і ажыццяўляла плацяжы ў інтэрнэце. Зліццё X.com з кампаніяй Confinity прывяло ў выніку да стварэння сістэмы плацяжоў PayPal, якая ў 2002 годзе была набыта eBay за 1,5 мільярда долараў. Маск, як найбуйнейшы акцыянер, атрымаў 165 мільёнаў долараў.
У 2002 годзе Ілан Маск стаў грамадзянінам ЗША. У гэтым жа годзе ён заснаваў Space Exploration Technologies (SpaceX) — кампанію, якая дэкларавала сваёй мэтай зрабіць асваенне космасу больш даступным. Застаючыся саўладальнікам SpaceX, Маск займае ў кампаніі пасады генеральнага дырэктара і галоўнага інжынера.
У 2003 годзе прадпрымальнік стаў адным з асноўных інвестараў Tesla Motors, пазней пераназванай у Tesla — кампаніі па вытворчасці электрамабіляў. Як сузаснавальнік і генеральны дырэктар Tesla, Ілан Маск кіруе праектаваннем і вытворчасцю электрамабіляў, акумулятарных батарэй і прадуктаў для сонечнай энергіі.
З 2015 па 2018 год знаходзіўся ў савеце дырэктараў OpenAI, арганізацыі-распрацоўшчыку штучнага інтэлекту. У 2023 годзе ён заснаваў уласную кампанію штучнага інтэлекту — xAI. Ён таксама генеральны дырэктар кампаніі Neuralink, якая распрацоўвае тэхналогію, што дазваляе звязаць цела чалавека з камп’ютарам.
Ілан Маск заснаваў і кампанію The Boring Company, якая займаецца стварэннем транспартнай сістэмы на аснове спецыяльных тунэляў для больш хуткага перамяшчэння аўтамабіляў і грузаў. У 2013 годзе Маск апублікаваў праект звышхуткаснага пасажырскага цягніка, які рухаецца ў тунэлі з разраджаным паветрам, названага Hyperloop.
У 2016—2017 гадах Ілан Маск быў членам форуму па стратэгіі і палітыцы пры прэзідэнце ЗША Дональдзе Трампе, кансультацыйнага эканамічнага органа, які складаецца з 18 прадпрымальнікаў. Пакінуў форум з-за рашэння Трампа, каб ЗША выйшлі з Парыжскага пагаднення па клімаце[12].
25 красавіка 2022 Ілан Маск купіў за 44 мільярды долараў сацыяльную сетку Twitter (з 2023 года – сацыяльная сетка X). Гэты актыў вылучаецца тым, што Маск не датычны ні да яго заснавання, ні да станаўлення[13].
На прэзідэнцкіх выбарах 2024 года прадпрымальнік падтрымаў Дональда Трампа і ўнёс вялікі ўклад у яго перамогу. У 2025 годзе Маск узначаліў Дэпартамент эфектыўнасці ўрада ЗША ў адміністрацыі Трампа. Праз 130 дзён працы ён пакінуў пасаду і вярнуўся да сваіх бізнес-праектаў[14].
Капітал Маска ў красавіку 2025 года — 342 млрд долараў, ён самы багаты чалавек у свеце[15].
Кампанія SpaceX афіцыйна выйшла на біржу Nasdaq 12 чэрвеня 2026 года, правёўшы самае буйное IPO ў гісторыі сусветнага фінансавага рынку. У выніку першаснага размяшчэння акцый кампанія прыцягнула рэкордныя $75 мільярдаў, а яе рынкавая капіталізацыя па выніках першага дня таргаў перавысіла $2,1 трыльёна. Гэта зрабіла SpaceX шостай па кошце публічнай кампаніяй у ЗША і ператварыла Ілана Маска ў першага ў свеце афіцыйнага трыльянера.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ datos.bne.es: El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011. Праверана 9 сакавіка 2024.
- ↑ Elon Musk Fast Facts Праверана 19 мая 2023.
- 1 2 Elon Musk: Biography, Entrepreneur, SpaceX and Tesla Founder — 2025. Праверана 12 ліпеня 2025.
- 1 2 Elon Musk // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Catalog of the German National Library Праверана 12 ліпеня 2025.
- ↑ https://www.esquire.com/news-politics/a16681/elon-musk-interview-1212/
- ↑ tweet — 2006.
- 1 2 Dana Hull and Patrick May Exploring the otherworldly ambitions of Elon Musk — 2014. Праверана 3 студзеня 2025.
- ↑ http://uk.businessinsider.com/tesla-the-origin-story-2014-10
- ↑ https://web.archive.org/web/20130829173209/http://money.cnn.com/2007/11/13/magazines/fortune/paypal_mafia.fortune/
- ↑ Илону Маску — 50 лет. Собрали все его проекты — от Tesla до чипа для мозга (руск.)
- ↑ Биография Илона Маска (руск.)
- ↑ Кто такой Илон Маск: все, что нужно знать о главе Tesla, SpaceX и X (руск.)
- ↑ Илон Маск: что нужно знать о человеке будущего (руск.)
- ↑ Маск стал богаче на десятки миллиардов после победы Трампа (руск.)