PayPal

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
PayPal Inc.
Тып Прыватная кампанія
Лістынг на біржы NASDAQ: PYPL
Заснаванне 1998 год
Заснавальнікі Ю Пэн, Макс Леўчын, Пітэр Ціль, Люк Нозэк, Ілан Маск
Размяшчэнне Сцяг ЗША ЗША: Сан-Хасэ, Каліфорнія
Ключавыя постаці Джон Донахаў, Даніэль Шульман
Галіна Фінансавыя паслугі
Прадукцыя Крэдытныя карты, Плацёжная сістэма
Уласны капітал
  • 20,1 млрд $ (2020)[2]
Абарот $9.24 млрд. (2015)[1]
Аперацыйны прыбытак $760 млн. (2016)[1]
Чысты прыбытак $1.22 млрд. (2015)[1]
Актывы
  • 70,4 млрд $ (2020)[2]
Капіталізацыя
  • 295 млрд $ (21 мая 2021)[2]
Матчына кампанія eBay (2002–2014)
Даччыныя кампаніі Braintree[d], Venmo[d], Paydiant[d] і Zettle[d]
Сайт paypal.com

PayPal — найбуйнейшая дэбетавая электронная плацёжная сістема. Дазваляе кліентам аплачваць рахункі і пакупкі, адпраўляць і прымаць грашовыя пералікі. С кастрычніка 2002 года з'яўляецца падраздзяленнем кампаніі eBay. З 20 чэрвеня 2015 года акцыі PayPal і eBay прадаюцца на рынке асобна. Кошт аддзяліўшайся кампаніі PayPal на фондавым рынку па стане на 2016 год ацэньваецца вышэй, чым кошт яе былой матчынай кампаніі.[3].

Па стане на 2014 год сістэма PayPal даступна больш чым у 200 краінах (але не ва ўсіх адкрыты поўны набор паслуг), мае больш 188 млн. зарэгістраваных карыстальнікаў, працуе з 26 нацыянальнымі валютамі.

PayPal афіцыйна прыйшоў на беларускі рынак у 2014 годзе, аднак даступны не ўсе паслугі сістэмы, такія як рэгістрацыя для юрыдычных асоб, прыём плацяжоў (магчыма толькі адпраўка), прывязка карт Maestro.[4]

Зноскі