SpaceX Demo-2
| SpaceX DM-2 | |
|---|---|
| | |
| Агульныя звесткі | |
| Краіна |
|
| Арганізацыя |
|
| Заказчык |
|
| Задачы | Тэставы пілатуемы палёт на МКС |
| Палётныя даныя карабля | |
| Назва карабля | Dragon V2 C206 Endeavour |
| Ракета-носьбіт | Falcon 9 FT B1058 |
| Стартавая пляцоўка | КЦ Кенэдзі, LC-39A |
| Запуск | 30 мая 2020 года, 19:22 UTC |
| Стыкоўка | 31 мая 2020 года, 14:29 UTC |
| Пасадка | 2 жніўня 2020[1] |
| Арбіта | Нізкая апорная арбіта |
| NSSDC ID | 2020-033A |
| SCN | 45623 |
| Экіпаж | |
| Члены экіпажа |
Даглас Хёрлі і Боб Бенкен |
| Эмблема | |
|
|
|
Crew-1 → | |
SpaceX Demo-2 — першы выпрабавальны палёт з экіпажам касмічнага карабеля Crew Dragon, які быў запушчаны з Касмічнага цэнтра імя Кенэдзі, які размяшчаецца ў штаце Фларыда, ЗША, у кірунку да Міжнароднай касмічнай станцыі 30 мая 2020 года ў 19:22:45 паводле ўніверсальнага каардынаванага часу[2]. Demo-2 з’яўляецца першым арбітальным касмічным палётам з удзелам экіпажу, які быў запушчаны з тэрыторыі ЗША пасля апошняй місіі касмічнага шатла STS-135, якая адбылася ў 2011 годзе. На борце Crew Dragon знаходзіліся Дуглас Хёрлі, які займаў пасаду камандзіра касмічных караблёў на Crew Dragon Demo-2, а таксама Роберт Л. Бенкен, які ёсць камандзірам сумесных аперацый. Crew Dragon Demo-2 таксама з’яўляецца першым арбітальным касмічным палётам двух чалавек, запушчаных у ЗША з часоў запуску шатла STS-4 у 1982 годзе.
Першая спроба запуску павінна была адбыцца 27 мая 2020 года, аднак яна была спынена праз неспрыяльнае надвор’е, выкліканае трапічным штормам Берта за 16 хвілін і 53 секунды да запуску[3][4]. Другая спроба запуску паспяхова прайшла 30 мая 2020 года.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме SpaceX Demo-2- Прамая трансляцыя запуску Архівавана 26 студзеня 2018. на NASA TV.
