Вадалюб гноевы
Выгляд
(Пасля перасылкі з Sphaeridium scarabaeoides)
Вадалюб гноевы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Sphaeridium scarabaeoides | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Вадалюб гноевы[1] (Sphaeridium scarabaeoides) — від жукоў сямейства вадалюбы (Hydrophilidae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Цела шарападобна-яйкападобнае даўжынёй 5,7 мм, чорнага колеру. На надкрыллях па крывяна-чырвонай пляме на падставе і па жоўтай пляме ў вяршыні. Ногі жоўта-бурыя. Надкрыллі ззаду акругленыя асобна. Апошні членік лапак у самца патоўшчаны і мае няроўныя кіпцікі.
Від распаўсюджаны ў Палеарктыцы. Жыве ў гноі кароў і коней. Самка адкладае яйкі прама ў гной і пляце вакол іх павуцінне. Лічынкі жывуць і развіваюцца затым у гноі.
Зноскі
- ↑ Лапацін І. К. Вадалюбы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 393
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Водолюбовые // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.