Еўрапейскі шпрот

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Sprattus sprattus)
Jump to navigation Jump to search
Еўрапейскі шпрот
Sprattus sprattus.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sprattus sprattus (Linnaeus, 1758)

Падвіды
  • Sprattus sprattus balticus
  • Sprattus sprattus sprattus
  • Sprattus sprattus phalericus
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161789
NCBI  196075
EOL  607993

Еўрапейскі шпрот (Sprattus sprattus) — від марскіх рыб з сямейства селядцовых (Clupeidae).

Насяляе моры Еўропы ад Гібралтара да Лафатэнскіх астравоў, у т.л. Паўночнае і Нарвежскае мора (паўночны шпрот). Жыве ў Балтыйскім моры (балтыйскі шпрот, або кілька). Насяляе паўночную частку Міжземнага і Чорнае мора (паўднёваеўрапейскі, аб чарнаморскі шпрот).

Характарызуецца моцна развітымі кілепадобнымі лускавінкамі. Кіль пачынаецца ад горла і даходзіць да анальнага плаўніка, жывот сціснуты з бакоў.

Ежу складаюць у асноўным планктонныя ракападобныя (зоапланктон) і маляўкі рыб.

Прамысловая чародная рыба. Выкарыстоўваецца ў тым ліку для вырабу рыбных кансерваў, а таксама замарожанай і салёнай рыбнай прадукцыі.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

Большасць аўтараў вылучае тры слаба адрозных падвіда:

  • Sprattus sprattus balticus — у Балтыйскім моры.
  • Sprattus sprattus phalericus — у Міжземным, Адрыятычным і Чорным морах.
  • Sprattus sprattus sprattus — у астатняй частцы арэалу.

Часам вылучалі таксама асобны падвід Sprattus sprattus sulinus, які жыве толькі ў Чорным моры.

Зноскі