Step hall

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Step hall
Жанр Фанк-рок
Гады 2011-па сённяшні дзень
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Мінск
Мова песень Англійская, руская

Step Hall — фанк-гурт, які афіцыйна з'явіўся на свет 14 лютага 2011 года ў горадзе Мінск (Беларусь).

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Лідэр, саліст і стваральнік калектыву — Андрэй Бібікаў, папулярны мінскі акцёр (БДМТ), выкладчык (Школа тэлемайстэрства «Планета» пры канале БелМузТБ, Мінская школа прамоўніцкага мастацтва) і тэлевядучы (Кулінарнае шоў «Дело вкуса» на «НТВ-Беларусь»). Сёння ў склад групы ўваходзяць наступныя музыкі: Ігар Латушка (бас-гітара), Кірыл Шэвандо (ударныя), Даніла Лях (клавішы), Марына Фёдарава (бэк-вакал), Сцяпан Шымко (труба) і Мікалай Ліфанаў (трамбон).

Творчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

За сваю дзейнасць група дала больш за сотню канцэртаў і ўдзельнічала ў многіх міжнародных і дабрачынных акцыях. Адным з галоўных дасягненняў групы з'яўляецца ўдзел у фестывалях «Рок па вакацыях 2012» і «Соседний мир 2012» («Беларуская ноч»). 13 лютага 2013 года, напярэдадні дня Святога Валянціна, да свайго двухгоддзя група прэзентавала свой першы кліп на песню «Stop This Night». 13 сакавіка 2013 года Step Hall у мінскім начным клубе «Гудвін» прэзентавалі свой дэбютны альбом «The Show»[1], у які ўвайшлі 9 англамоўных і 1 рускамоўная кампазіцыя[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]