НТВ-Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«НТВ-Беларусь» — беларускі тэлеканал. Ліцэнзаваная версія канала НТВ. Эфірнае вяшчанне ажыццяўляецца з 4 ліпеня 2006. Вяшчальнік — Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. З красавіка 2009 — адзіная версія канала НТВ, даступная ў кабельных сетках Беларусі (раней паралельна трансляваўся «НТВ Мир»). Час вяшчання: 6:00 — 0:30.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 90-гадах тэлеканал НТВ сам аплочваў сваё вяшчанне ў Беларусі. Ён вяшчаў у поуным аб'ёме, без мясцовай рэкламы і ўласных уставак, перапынкаў у вяшчанні. Аднак ў 2001 годзе Белтэлерадыёкампанія пачынае ўстаўку сваёй рэкламы ў эфір. Перагаворы ні да чаго не прыводзяць, і НТВ перастае аплочваць вяшчанне. Уласна, вяшчанне пачынае ўразацца, вясцісь са шматлікімі перапынкамі. Нават нягледзячы на тое, што ў 2004 годзе НТВ перайшоў на кругласутачнае вяшчанне, Белтэлерадыёкампанія адключае яго на нач.

Пасля захопу НТВ у 2001 годзе мінская версія тэлеканала пачынае губляць папулярнасць.

4 ліпеня 2006 года пачыная вяшчанне беларуская версія тэлеканала НТВ. Так як некаторыя праграмы выразалісь з эфіру, то гледачы глядзелі міжнародную версію («НТВ Мир»)

Праграмная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Праграмны пакет фармуецца згодна прававым дамоўленасцям з расійскім бокам.

«НТВ-Беларусь» трансліруе многія перадачы «НТВ». Выключэнне складае змест, распаўсюджванне каторага абмежавана тэрыторыяй Расіі.

Праграмы ад НТВ[правіць | правіць зыходнік]

  • «Мальцава»
  • «Месца сустрэчы»
  • «Спецыяльны выпуск»
  • «Агляд. надзвычайнае здарэнне»
  • «Сёння»
  • «Суд прысяжных»
  • «Заснавана на рэальных падзеях»
  • «Крутая гісторыя»
  • «Паехалі,паядзім!»
  • «Сакрэт на мільён»
  • «Чакай мяне»
  • «Першая перадача»
  • «Галоўная дарога»
  • «Кватэрнае пытанне»
  • «Дачны адказ»
  • «Вынікі тыдня»
  • «Ежа жывая ці мёртвая»
  • «НашПотребНадзор»
  • «Хто ў доме гаспадар?»
  • «Ты супер!»
  • «Ты не паверыш!»
  • «Новыя рускія сенсацыі»
  • «Следства вялі...»
  • «Цэнтральнае тэлебачанне»
  • «Цуд тэхнiкi»
  • «Кватэрнiк НТВ»

Уласную вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

  • «Астрапрагноз»
  • «ЧП. BY»
  • «Зразумець і абясшкодзіць»
  • «Terra incognita. Беларусь невядомая»
  • «Медычныя таямніцы плюс»

Лагатып[правіць | правіць зыходнік]

Тэлеканал змяніў 1 лагатып. Цяперашні — 2-гі па ліку.

  • З 4 ліпеня 2006 па 29 жніўня 2010 лагатып быў з цяперашнімі літарамі НТВ і зялёным шарыкам, унізе блакітны прамавугольнік са словам «БЕЛАРУСЬ». Знаходіўся ў левым ніжнім вугле.
  • З 30 жніўня 2010 па сённяшні час выкарыстоўваецца той ж лагатып, але ў крыху мадэрнізаванам выглядзе: ён стаў без блакітнага прамавугольніка і паменшаны ў 1,5 разы. Знаходзіцца там жа.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]