Svietacjam

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Svietacjam
Вокладка альбома Pragnavit «Svietacjam» (2006)
музычны альбом Pragnavit
Дата выпуску 2006
Запісаны 2006
Жанр Ethnic Dark Ambient
Мова песень Беларуская
Лэйбл Crivia Records
Храналогія
Viede...
(1998)
Svietacjam

Svietacjam (Светацям) — трэці музычны альбом праекта Pragnavit, выдадзены ў 2006 годзе на лэйбле Crivia Records, у фармаце Digi-sleeve-CD-дыска з шасцістаронкавым буклетам і спецыяльнай паштоўкай. На вокладцы змешчаны старажытны свастычны беларускі арнаментальны сімвал Айчыны. У афармленні дадатковых інфармацыйных укладак выкарыстаная выява "Шклоўскага ідала", якая была змешчаная таксама на вокладцы папярэдняга альбома Viede... гэтага праекта.

Гэты альбом вельмі адрозніваецца ад папярэдніх прац праекта (багатым выкарыстаннем народных музычных інструментаў, высокай якасцю запісу ды інш.) З гэтага альбома адрадзіўся праект, які цягам 8 гадоў нічога не выдаваў. Музыка створаная на працягу 2005 года. Запіс "пачаты ў 2006 годзе напрыканцы панавання Зюзі ў гонар адраджэння Крывійскага Светацяму і скончаны падчас Пахавання Стралы"[1].

Як сведчыць выдавец[2], гэты альбом прысвечаны традыцыйна-этнічнай духоўнай культуры балта-славянскага рэгіёну Старой Еўропы.

Удзельнікі стварэння[правіць | правіць зыходнік]

  • Voist: агульная канцэпцыя, музыка, перкусія, сакральная лірыка, заклёны і мармытанні.
  • Андрусь Палаўчэня і Кастусь Канцавы (гурт Osimira): стварэнне традыцыйна-этнічных інструментаў і вакальных хтанічных імпрэз.
  • STIGMATA design: агульнае аздабленне альбома.

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

  1. Pjakielny ṡpieū (Пякельны спеў, англ.: Infernal chant)
  2. Gałaszeṅni Juraty (Галашэнні Юраты, англ.: Cry of Jurata)
  3. Krumkaczyny zaviej (Крумкачыны завей, англ.: Raven's blizzard)
  4. Paūnocznaja mroja... ...Szaljonaje paljavaṅnie (Паўночная мроя... ...Шалёнае паляванне, англ.: Northdream... ...Wildhunt)
  5. U majoj kryvi... (У маёй крыві..., англ.: In my blood...)
  6. Pad skamjaniełymi promnjami Czornaga Sonca (Пад скамянелымі промнямі Чорнага Сонца, англ.: Under petrified rays of The Black Sun)

Зноскі

  1. з вокладкі альбома
  2. з укладзенага ў CD-дыск буклета