TVR Iași

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
TVR Iași
Краіна
Зона вяшчання Сцяг Румыніі Румынія
Сцяг Малдовы Малдова
Дата пачатку вяшчання 3 лістапада 1991 г.
Сайт tvriasi.ro

TVR Iași ― рэгіянальная станцыя Румынскага тэлевізійнага таварыства (TVR), якая вяшчае ў румынскай гістарычнай вобласці Малдова і Рэспубліцы Малдова. Станцыя была створана 3 лістапада 1991 года ў Ясах.

Яская тэлестудыя ставіць у эфір праграмы і фільмы з першых трох праграм Румынскага тэлебачання, а таксама свае ўласныя праекты. У зону ахопу ўваходзяць румынскія гарады і жудзецы Ясы, Васлуй, Нямц, Вранча, Галац, Баташані, Сучава і Бакэу, а таксама ўся тэрыторыя Рэспублікі Малдова. Вяшчанне вядзецца з 6:30 раніцы да 11:00 вечара.