Ясы
Горад
Ясы
Iaşi
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Ясы (рум.: Iaşi) — горад на паўночным усходзе Румыніі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага жудзецу, былая сталіца Малдаўскага княства, цэнтр Заходняй Малдовы. Другі па велічыні горад у краіне пасля Бухарэста, насельніцтва 362 142 чалавекі (2016).
Ясы часам называюць «калыскай румынскай культуры»[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да 1862 года Ясы былі сталіцай Малдаўскага княства. З аб’яднаннем Малдавіі і Валахіі, у 1859—1862 гадах у Ясах знаходзіўся адзін з двух урадаў Румыніі.
У 1916—1918 гадах у Ясах знаходзіўся ўрад Румыніі, які падтрымліваў саюзныя адносіны з Антантай (Бухарэст быў акупаваны аўстрыйскімі войскамі).
Яўрэі складалі значную частку, а перыядычна і большасць насельніцтва, пачынаючы з XVIII стагоддзя. У Ясах паўстаў першы яўрэйскі тэатр, які граў на ідыш. Падчас Другой сусветнай вайны большая частка яўрэйскага насельніцтва была дэпартавана ў Трансністрыю; большасць тых, хто выжыў рэпатрыявалася ў Ізраіль у пасляваенныя гады. З 127 сінагог засталася толькі адна.
У наш час горад сумнавядомы вялікай колькасцю злодзеяў-кішэннікаў[3], у сувязі з чым горад таксама называюць «школай кішэннікаў»[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Forano[d], Італія
Francavilla al Mare[d], Італія
Morlupo[d], Італія
Peristeri[d], Грэцыя
Іерыхон, Дзяржава Палесціна (16 ліпеня 2003)[7][8]
Іліўпалі[d], Грэцыя
Ірбід, Іарданія
Ісфахан, Іран
Асьют, Егіпет
Атэнс, ЗША (2001)[9]
Бэлць, Малдова (2023)
Вяліка-Тырнава, Балгарыя (8 снежня 2006)
Вяліка-Тырнава (абшчына), Балгарыя (8 снежня 2006)
Вільнёў-д’Аск[d], Францыя
Вінніца, Украіна
Казані, Грэцыя
Квебек, Канада
Кішынёў, Малдова
Мантэрэй, Мексіка (5 кастрычніка 1993)[8][10]
Наццана, Італія
Нетанія, Ізраіль (20 верасня 2005)[8][11]
Падуя, Італія (1995)[12]
Пуацье, Францыя
Сант'Арэстэ, Італія
Сіянь, Кітай
Тарыта-Тыберына, Італія
Унгень, Малдова (2016)
Філачана, Італія
Хынчэшць, Малдова (2023)
Чарнаўцы, Украіна (14 кастрычніка 2012)[13]
Эйндхавен, Нідэрланды
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Палац культуры, пабудаваны ў неагатычным стылі
- Сабор Святой Параскевы (Сабор Мітрапалітаў)
- Манастыр Трох Свяціцеляў
- Манастыр Чэтэцуя
- Манастыр Галата
- Армянская царква
- Вялікая сінагога
- Парк Копаў
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Лючыя Стурдза-Буландра (1873—1961) — румынская актрыса і тэатральны дзеяч[14].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Манастыр Галата
-
Вялікая сінагога
Зноскі
- ↑ а б Rezultatele alegerilor locale din 2016 — Central Electoral Bureau.
- ↑ Baedeker Reiseführer Rumänien. 2015, S. 289. (ням.)
- ↑ Diebesbanden in Berlin. Der große Klau. Архівавана 11 ліпеня 2016. (ням.)
- ↑ Wie Banden aus Rumänien europaweit auf Raubzug gehen. Die Mafia der Taschendiebe. Архівавана 26 жніўня 2016. (ням.)
- ↑ Populaţia stabilă pe judeţe, municipii, oraşe şi localităti componenete la RPL_2011 — INS. Праверана 4 лютага 2014.
- ↑ 2021 Romanian census — National Institute of Statistics.
- ↑ http://www.jericho-city.ps/page.php?id=W7XvSs6VB8a70374A0k7E2P8tU4
- ↑ а б в http://www.primaria-iasi.ro/portal-primaria-municipiului-iasi/orase-infratite/1119/relatii-internationale
- ↑ https://georgia.org/sister-cities-international-alliances
- ↑ https://portales.sre.gob.mx/coordinacionpolitica/images/stories/documentos_gobiernos/rai/nle/nl25.pdf
- ↑ https://v2.netanya.muni.il/Eng/?CategoryID=1779&ArticleID=1496
- ↑ http://www.comune.padova.it/informazione/iasi-romania
- ↑ http://chernivtsy.eu/portal/yassi
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 224. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ясы