Галац
| Горад | |||
| Галац | |||
|---|---|---|---|
| рум.: Galaţi | |||
|
|||
| 45°25′24″ пн. ш. 28°02′33″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Жудзец | Галац | ||
| Прымар | Думітру Нікалае | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1541[1] | ||
| Першая згадка | 1445 | ||
| Плошча | 241,5 км² | ||
| Вышыня цэнтра | каля 50 м | ||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 354 000 чалавек (2005) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 02 36 | ||
| Паштовы індэкс | 800001–800702 | ||
|
|
|||
| primaria.galati.ro (рум.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Гала́ц (рум.: Galaţi) ад грэчаскага Галазіян (грэч. Γαλαζιον — «блакітны», як яго называлі ў Візантыі) — горад і порт на ўсходзе Румыніі, у вусці Дуная, адміністрацыйны цэнтр жудзеца Галац. На 2005 год насельніцтва складала 331,4 тысяч жыхароў. Вядомы з XIII стагоддзя. Металургічны камбінат, суднабудаванне, вытворчасць суднавага абсталявання, хімічная, тэкстыльная, мэблевая прамысловасць. Музей гістарычны, сучаснага румынскага мастацтва. Храмы XVII стагоддзя, ансамбль цэнтра Галаца (1956-1960), новыя жылыя раёны.
Геаграфічнае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны на ўсходзе Румыніі, каардынаты 45°27' пн.ш. і 28°02' у.д. Размешчаны на левым беразе Дуная, займае плошчу 246.4 кв. км, на стыку рэк Сірэт (на захадзе) і Прут (на ўсходзе). Знаходзіцца за 80 км ад Чорнага мора.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы з XIII стагоддзя. У Галацы была размешчана першая ва ўсходняй Еўропе місія Ватыкана.
У лістападзе 1769 г. каля Галаца адбылася бітва паміж рускай арміяй і туркамі. Галац быў таксама заняты рускай арміяй з 1789 па 1791 гг.
Галац напачатку XIX стагоддзя стаў адным з першых тэатраў ваенных дзеянняў падчас вызваленчай вайны Грэцыі супраць турак 1821—1829 гг.
Менавіта ў Галацы 21 лютага 1821 года пад камандваннем былога расійскага маёра Васіліса Каравіяса, 150 грэкаў (галоўным чынам кефаланійцаў) упершыню ўступілі ў бой з туркамі. Падчас далейшых падзей, пасля гераічнай абароны горада, грэкам удалося прарвацца з абложанага туркамі горада 1 мая 1821 г. пад камандваннем Афанасіяса Карпенісіётыса (гл. Бітва за Галац). Але туркі перабілі жыхароў і спалілі горад.
Грэчаская прысутнасць у Галацы, асабліва ў суднаходстве, была прыкметнай і ў другой палове XIX стагоддзя. У значнай меры гэта прысутнасць, як і прысутнасць іншых замежнікаў, была абумоўлена статусам порта-франка, які быў адменены толькі ў 1883 г. У сілу значнай гістарычнай сувязі горада з Грэцыяй адзін з раёнаў грэчаскай сталіцы, Афін, называецца Галацы.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]
У горадзе размешчаны найбуйнейшы ў краіне металургічны камбінат Арселар-Мітал Галац, да 2001 года камбінат належаў дзяржаве. Таксама ў Галацы знаходзіцца найбуйнейшая на Дунаі суднаверф. Гэтаму спрыяе выгоднае эканоміка-геаграфічнае становішча горада, размешчанага недалёка ад чарнаморскага ўзбярэжжа.
Таксама ў Галацы размешчаны памежны пункт з Малдовай.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Галац з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Галац- Сайт муніцыпалітэта Архівавана 30 студзеня 2009.