Тафрынальныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Taphrinales)
Тафрынальныя

Taphrina pruni. Мікраструктуры і пашкоджаны грыбам плод. Малюнак 1892 года
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Taphrinales Gaum. et C.W. Dodge, 1928

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5008
EOL  5992
MB  90501

Тафрынальныя (Taphrinales) — парадак грыбоў-аскаміцэтаў, уваходзіць у монатыпны клас тафрынаміцэты (Taphrinomycetes), або архіяскаміцэты (Archiascomycetes Nishida & Sugiy. 1994).

Усе вядомыя прадстаўнікі — паразіты вышэйшых раслін, якія выклікаюць розныя паталагічныя змены: утварэнне галаў і іншых дэфармацый лісця і пабегаў, плямістасць, «вядзьмарскія венікі», паразы пладоў, званыя «кішэнькамі» або «дутымі пладамі» (насенне не развіваецца, у яблыку утвараецца паражніна). Могуць існаваць у міцэліяльнай або дражджавой форме, прычым міцэліяльныя формы з’яўляюцца аблігатнымі біятрофамі і развіваюцца толькі ў тканках пашкоджанай расліны, а тафрынавыя дрожджы вядуць сапратрофны лад жыцця і размножваюцца бясполым спосабам (пачкаванне).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Kirk P. M., Cannon P. F., Minter D. W., Stalpers J. A. et al. Ainsworth & Bisby's Dictionary of the Fungi. — CAB International, 2008. — P. 678. — ISBN 978-0-85199-826-8.