The Amnesic Incognito Live System
The Amnesic Incognito Live System | |
---|---|
| |
Распрацоўшчык | The Tor Project, Inc[d] |
Сямейства АС | Linux |
Заснавана на | Debian[1], GNOME Shell[d][1] і Incognito[d][2] |
Зыходны код | адкрыты |
Першы выпуск | 23 чэрвеня 2009 года |
Апошняя версія | — 10 чэрвеня 2014 |
Метад абнаўлення | рэлізы |
Падтрымлівае платформы | x86_64[d] і IA-32[d] |
Тып ядра | Debian |
Інтэрфейс | GNOME 3 |
Ліцэнзія | GNU GPL |
Стан | працуе і актыўна развіваецца |
Рэпазітар зыходнага коду | gitlab.tails.boum.org/ta… |
Вэб-сайт | tails.boum.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
The Amnesic Incognito Live System ці TAILS — дыстрыбутыў Linux на аснове Debian, створаны для забеспячэння прыватнасці і ананімнасці.[3] З'яўляецца працягам развіцця АС Incognito.[4] Усе выходныя злучэнні загортваюцца у ананімную сетку Tor,[5] а ўсе неананімныя блакуюцца. Сістэма прызначана для загрузкі з LiveCD ці LiveUSB і не пакідае слядоў на машыне, дзе выкарыстоўвалася. Праект Tor з'яўляецца галоўным фундатарам TAILS.[6] Аперацыйная сістэма рэкамендавана да выкарыстання «Фондам свабоднай прэсы»[7], а таксама выкарыстоўвалася Эдвардам Сноўдэнам для выкрыцця PRISM[8].
Ліцэнзія
[правіць | правіць зыходнік]The Amnesic Incognito Live System з'яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем, распаўсюджваным пад ліцэнзіяй GNU GPL (версія 3 і вышэй).[9]
Праграмнае забеспячэнне ў камплекце
[правіць | правіць зыходнік]Праца з сеткай:
- Tor у ізаляваным рэжыме з падтрымкай сеткавых мастоў (уключаючы абфусцыраваныя[10]) і графічным франтэндам Vidalia.
- Firefox з мадыфікацыяй Iceweasel, патчамі бяспекі[11], а таксама пашырэннямі Torbutton, HTTPS Everywhere, NoScript і Adblock Plus Архівавана 10 лютага 2017..
- NetworkManager для лёгкай налады сеткі.
- Pidgin з убудаваным OTR.
- Claws Mail з убудаванай падтрымкай GnuPG.
- Liferea — RSS-агрэгатар для GNOME.
- Gobby для сумеснага рэдагавання тэксту.
- Aircrack-ng для вардрайвінга бесправодных сетак Wi-Fi.
- I2P для доступу да даркнету.
Шыфраванне і прыватнасць:
- LUKS і GNOME Disks для шыфравання запамінальных прылад.
- GnuPG для шыфравання і лічбавага подпісу электроннай пошты.
- Схема падзелу сакрэта Шаміра.
- Віртуальная клавіятура.
- MAT[12] — сродак для ананімізацыі метададзеных.
- PWGen — генератар пароляў.
- KeePassX — менеджар пароляў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Tails 2.0 is out Праверана 26 студзеня 2016.
- ↑ http://www.linuxjournal.com/content/tails-projects-amnesic-incognito-live-system-tails
- ↑ Vervloesem, Koen (April 27, 2011), "The Amnesic Incognito Live System: A live CD for anonymity", LWN.net, Праверана August 12, 2012
- ↑ Gray, James (September 16, 2011), "The Tails Project's The Amnesic Incognito Live System (Tails)", Linux Journal, Праверана August 12, 2012
- ↑ "Anonym im Netz" [Anonymous on the Net], TecChannel(ням.), February 6, 2012, Архівавана з арыгінала 1 красавіка 2016, Праверана August 12, 2012
- ↑ Finances(недаступная спасылка). Tails (4 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2019. Праверана 13 May 2013.
- ↑ Выйшаў абаронены дыстрыбутыў Tails 1.0
- ↑ Tails — звышабароненая зборка Linux, якой карыстаецца Эдвард Сноўдэн
- ↑ "Tails 0.11 incognito live system released", The H, April 30, 2012, Праверана August 12, 2012
- ↑ Tor Project: obfsproxy
- ↑ TorBrowser patches Архівавана 5 кастрычніка 2014.
- ↑ MAT: Metadata Anonymisation Toolkit
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт
- Tails (The Amnesic Incognito Live System) Архівавана 3 студзеня 2015. — падрабязны агляд.