Debian

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Debian
Debian-OpenLogo.svg
Debian 9 Stretch-gnome desktop.pngDebian GNU/Linux 8.0 («Jessie») з рабочым асяроддзем GNOME 3
Распрацоўшчык праект Debian
Сямейства АС Unix-падобная (GNU/Linux, GNU/Hurd, BSD)
Заснавана на GNU[d] і ядро Linux[d]
Першы выпуск 16 жніўня 1993
Апошняя версія 8.5, кодавае імя — Jessie — 8 лютага 2014
Падтрымлівае мовы больш 73 моў, у тым ліку беларуская
Падтрымлівае платформы IA-32[d][1], x86_64[d][2], PowerPC[d][3], SPARC[d][4], ARM[d][5], MIPS[d][6] і IBM System z[d][7]
Тып ядра маналітнае (Linux, FreeBSD, NetBSD), мікра- (Hurd)
Інтэрфейс GNOME, KDE, Xfce і LXDE
Ліцэнзія GNU GPL і іншыя[8]
Стан актуальны
Рэпазітар зыходнага коду sources.debian.org[9]
Вэб-сайт debian.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Debian — аперацыйная сістэма, якая складаецца з свабоднага ПЗ з адкрытым зыходным кодам.

У цяперашні час Debian GNU/Linux — найбольш папулярны дыстрыбутыў. Таксама існуюць праекты па выкарыстанні іншых ядраў: Debian GNU/Hurd, Debian GNU/kNetBSD і Debian GNU/kFreeBSD.

Debian мае найвялікшае сярод іншых дыстрыбутываў сховішча пакетаў — гатовых да выкарыстання праграм, калі нават не па іх колькасьці, то па колькасьці архітэктур, што падтрымліваюцца: пачынаючы з ARM, якая выкарыстоўваецца ва ўбудавальных прыладах, найболей папулярных x86, x64 і PowerPC і заканчваючы IBM S/390, якая выкарыстоўваецца ў мэйнфрэймах.

Сховішча падзелена на тры галіны:

  • стабільную (stable), змяшчаюць пакеты, якія ўвайшлі ў апошні афіцыйны дыстрыбутыў (абнаўленне пакетаў у ім адбываецца толькі для ўхілення ўразлівасцяў);
  • тэставаю (testing), з якой будзе фарміравацца наступны стабільны дыстрыбутыў;
  • нестабільную (unstable), у якой пакеты рыхтуюцца да змяшчэння ў тэставаю галіну.

Існуе таксама галіна, якую завуць эксперыментальнай (experimental); у яе змяшчаюцца пакеты, якія пераносяць асабліва вялікія змены. Для працы са сховішчам распрацаваны розныя сродкі, самае папулярнае з якіх — APT.

Debian стаў асновай цэлага шэрагу дыстрыбутываў (больш за 100). Самыя вядомыя з іх — Adamantix, Bioknoppix, Dreamlinux, Clusterix, Gnoppix, Knoppix, Ubuntu, Libranet, Linspire, MEPIS і Xandros Desktop OS.

Стабільныя версіі аперацыйнай сістэмы Debian завуцца імёнамі персанажаў мультфільма «Toy Story». Сама назва «Debian» складзена з імёнаў заснавальніка праекту Яна Мёрдака (Ian Murdock) і яго сяброўкі (пасля — жонкі, цяпер — былой) Дебры (Debra).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стварэнне Debian было распачата ў жніўні 1993 года Янам Мёрдакам. Ён кіраваўся жаданнем стварыць дыстрыбутыў, які будзе, з аднаго боку, адкрытым і вольным у духу Linux і GNU, і адначасова выключна дбайным і добрасумленным. Спачатку над праектам працавала невялікая згуртаваная група хакераў свету вольнага П3, якая паступова разрасталася, стаўшы вялікай арганізаванай супольнасцю распрацоўнікаў і карыстачоў.

Версія Кодавая назва Колькасць даступных архітэктур Колькасць пакетаў Дата выхаду Сканчэння тэрміну падтрымкі
Арыгінальная На беларускай
0.93R6 1 26 кастрычніка 1995 года
1.1 Buzz Баз 1 474 17 чэрвеня 1996 года 1996 год
1.2 Rex Рэкс 1 848 12 снежня 1996 года 1996 год
1.3 Bo Бо 1 974 5 чэрвеня 1997 года 1997 год
2.0 Hamm Хэм 2 ≈ 1500 24 ліпеня 1998 года 1998 год
2.1 Slink Слінк 4 ≈ 2250 9 сакавіка 1999 года снежань 2000 года
2.2 Potato Патэйта (Бульба) 6 ≈ 3900 15 жніўня 2000 года красавік 2003 года
3.0 Woody Вудзі 11 ≈ 8500 19 ліпеня 2002 года август 2006 года
3.1 Sarge Сарж 11 ≈ 15400 6 чэрвеня 2005 года красавік 2008 года
4.0 Etch Этч 11 ≈ 18000 8 красавіка 2007 года люты 2010 года
5.0 Lenny Лені 12[10] ≈ 23000[10] 14 февраля 2009 года люты 2012 года[11]
6.0 Squeeze[12] Скуіз 9+2[A] ≈ 29000 6 лютага 2011 года[13] люты 2016 года
7.0 Wheezy[14] Ўізі 11+2[B] ≈ 37000[15] 4 мая 2013 года[16] будзе абвешчана пазней
8.0 Jessie[17] Джэсі невядома невядома будзе абвешчана пазней будзе абвешчана пазней
Умоўныя абазначэнні:
запланавана / у распрацоўцы бягучая версія падтрымліваецца не падтрымліваецца

Стадыі распрацоўкі[правіць | правіць зыходнік]

Пакеты праграмнага забеспячэння, якія знаходзяцца ў распрацоўцы, першапачаткова пападаюць ў дыстрыбутыў праекту пад назвай unstable (таксама вядомы як sid), або ў рэпазітарыі experimental. Версіі П3 у unstable досыць стабільныя, для ўжывання па меркаванні іх распрацоўнікаў, але яны ўжо маюць спецыфічныя змены, занесеныя ў рамках праекту Debian, у тым ліку інфармацыю для стварэння пакета дыстрыбутыва. Гэтыя змены могуць быць новымі і не тэставанымі. ПЗ, не гатовае да выпуску, звычайна змяшчаецца ў experimental.
Пасля таго, як версія П3 прабудзе ў unstable некаторы час (у залежнасці ад колькасьці змен), пакет аўтаматычна пераходзіць у дыстрыбутыў testing. Пераход адбываецца толькі калі пакет не змяшчае крытычных багаў, і ўсе астатнія патрэбныя пакеты задавальняюць умовам пераходу ў testing.
Паколькі абнаўленні пакетаў Debian паміж афіцыйнымі рэлізамі не ўключаюць у сябе новую функцыйнасць, некаторыя распрацоўнікі выкарыстаюць пакеты з unstable і experimental для новых версій сваіх прадуктаў. Аднак гэтыя дыстрыбутывы тэстуюцца не так дбайна, як stable і могуць не атрымліваць своечасова важныя выпраўленні бяспекі. Часам няўважлівае абнаўленне (пакеты з unstable) можа сур'ёзна парушыць працу П3.
Пасля таго, як пакеты ў testing даспелі, і мэты, пастаўленыя перад наступным рэлізам, дасягнутыя, testing становіцца наступнай стабільнай версіяй.

Дыстрыбутывы, аснаваныя на Debian[правіць | правіць зыходнік]

Debian і вытворныя ад яго дыстрыбутывы (больш за 100), выкарыстоўваюць фармат пакетаў .deb менэджар пакетаў dpkg.

Галіна распрацоўкі Дыстрыбутыў
Stable MEPIS, Kanotix, CrunchBang Linux, Floppix, DoudouLinux
Testing Ubuntu LTS[18], MEPIS, antiX, Parsix, Linux Mint (Debian edition)
Unstable Ubuntu,aptosid, Semplice Linux
Невядома Damn Small Linux, Xandros, Knoppix, BackTrack ён жа KaliLinux, Linspire, LinEx, Vyatta і іншыя[19]

Зноскі

  1. List of official ports Праверана 30 чэрвеня 2019.
  2. https://www.debian.org/ports/amd64/ Праверана 22 жніўня 2016.
  3. https://www.debian.org/ports/powerpc/ Праверана 22 жніўня 2016.
  4. List of other ports Праверана 30 чэрвеня 2019.
  5. Ports Праверана 30 чэрвеня 2019.
  6. https://www.debian.org/ports/mips/ Праверана 22 жніўня 2016.
  7. https://www.debian.org/ports/s390/ Праверана 22 жніўня 2016.
  8. Общественный договор Debian(недаступная спасылка). Software in the Public Interest, Inc. (26 красавіка 2004). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2011. Праверана 4 студзеня 2009.
  9. (unspecified title) Праверана 7 кастрычніка 2016.
  10. а б Debian GNU/Linux 5.0 released. Debian (14 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 15 лютага 2009.
  11. Security Support for Debian GNU/Linux 5.0 terminated on February 6th
  12. Claes, Luk (2008-09-01). "Release Update: freeze guidelines, testing, BSP, rc bug fixes". debian-devel-announce (Mailing list). Праверана 2008-10-31.
  13. Debian 6.0 "Squeeze" released (англ.)
  14. McGovern, Neil (2010-09-03). "Release Update: freeze guidelines, transitions, BSP, rc bug fixes". debian-devel-announce (Mailing list). Праверана 2010-09-03.
  15. Что нового в Debian 7.0 (англ.)(недаступная спасылка). Debian website. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2013. Праверана 3 мая 2013.
  16. * FINAL release update (англ.)(недаступная спасылка). debian.org. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2013. Праверана 20 красавіка 2013.
  17. Barratt, Adam (2012-07-27). "Bits from the nippy Release Team". debian-devel-announce (Mailing list). Праверана 2012-07-28.
  18. LTS - Ubuntu Wiki. Wiki.ubuntu.com (2 сакавіка 2012). Праверана 26 красавіка 2012.
  19. The Debian GNU/Linux FAQ: Choosing a Debian distribution(недаступная спасылка). Debian. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2019. Праверана 12 мая 2008.