Thymus baeticus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Thymus baeticus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thymus baeticus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
IPNI  77176671-1
TPL  kew-204467

Thymus baeticus — від раслін сямейства ясноткавыя (Lamiaceae). baeticus  — геаграфічны эпітэт, які паказвае на яго месца росту ў Бетыцы.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сцеблы 15-50 см, прамыя, часам сцелюцца, звычайна драўняныя. Лісце 4-7 × 0,6-2 мм, лінейнае або лінейна-ланцэтнае з валасінкамі дадолу, суквецці шчыльныя. Кветкі крэмавыя ці белыя. 2n = 58, 60. Цвіце з мая па чэрвень. Арэшкі 0,9-1,1 × 0,5-0,7 мм, эліпсоідныя, карычневыя.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Від лічыцца эндэмікам паўднёвай Іспаніі . Дыяпазон вышынь: 30-1300 м. Сустракаецца ў зарасніках і хмызняках на вапняковых і камяністых глебах, часам на пясчаніках . Від прыземлена кусцісты.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Расліну збіраюць у Паўднёва-Усходняй Іспаніі, дзе і раней збіралі і культывавалі для вырабу эфірнага алею.

Пагрозы і ахова[правіць | правіць зыходнік]

Пагрозай для віду на мясцовым узроўні з’яўляецца засваенне і пераўтварэнне чалавекам натуральных месцапражыванняў. Расце на шматлікіх ахоўных тэрыторыях.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]