Бетыка
| Бетыка | |
|---|---|
| лац.: Baetica | |
| | |
| Краіна | |
| Уваходзіць у | |
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Дата ўтварэння | 14 да н.э. |
| Дата скасавання | 409 |
|
|
|
Бетыка (лац.: Baetica) — старажытнарымская правінцыя, якая знаходзілася на тэрыторыі сённяшняй Іспаніі, на поўдні Пірэнейскага паўвострава, што адпавядала цяперашняй Андалусіі з прылеглымі часткамі Эстрэмадуры і партугальскай правінцыі Алентэжу; лічылася найбольш урадлівай і найлепш апрацаванай з усіх рымскіх правінцый, з вельмі развітай прамысловасцю і гандлем: экспартавала шмат хлеба ў Рым. Страбон налічвае ў ёй да 250 гарадоў, з якіх асабліва вядомыя былі Гадэс (сучасны Кадыс), Кордуба (Кордава), Гіспаліс (Севілья) і інш. Жыхарамі краіны былі плямёны, якія пазней змяшаліся з прышлым насельніцтвам: турдэтаны, бастулы, кельты, турдулы; асабліва да першых хутка прывіліся рымскія норавы і рымская цывілізацыя. Шмат якія знакамітыя рымскія пісьменнікі імператарскага перыяду былі выхадцамі Бетыкі, як, напрыклад, Сенека, Лукан, Марцыял і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Franz Braun: Die Entwicklung der spanischen Provinzialgrenzen in römischer Zeit, Berlin 1909
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бетыка