Toyota Auris

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Toyota Auris 1.6
Агульныя даныя
Вытворца: Toyota
Выпуск: 2012 — ц.ч.
Зборка: Японія
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4275 мм
Шырыня: 1760 мм
Вышыня: 1460 мм
Колавая база: 2600 мм
Іншае
Аб'ём бака: 50 л

Toyota Auris - хэтчбэк ад японскага аўтавытворцы Toyota Motor Corporation, упершыню выпушчаны ў 2006 годзе ў якасці замены хэтчбэка Toyota Corolla. Машыны для еўрапейскага рынка вырабляліся на заводах у Вялікабрытаніі і Турцыі з 2007 года. На сённяшні дзень прадстаўлена 2 пакалення Toyota Auris:

  • 1 пакаленне (E150) - 2007
  • 2 пакаленне (E180) - 2012-2016

Апісанне '2015[правіць | правіць зыходнік]

Для Toyota Auris на выбар даступныя бензінавы, дызельны ці гібрыдны рухавікі. Варыянт з найменшымі эксплуатацыйнымі выдаткамі - гібрыдны рухавік. Выдатак паліва пры ім складае 6,3 л/100 км, выкіды СО2 - 79 г/км, а разгон да 100 км/г адбываецца за 10,9 секунд. 1.4-літровы дызельны рухавік прапануе нават ледзь вялікую эканомію паліва, чым гібрыдны, расходваючы, па афіцыйных дадзеных, 6,2 л/100 км, але ён недастаткова хуткі - паскарэнне да 100 км/г займае 12,5 секунд. 

Калі гібрыд Вас чымсьці не задавальняе, тады Вы можаце выбраць апошнюю версію 1.2-літровага 3-х цыліндравага бензінавага рухавіка з турбонаддувом. Ён нашмат хутчэй гібрыднага і адрозніваецца прымальнымі эксплуатацыйнымі выдаткамі - расход паліва складае 6,5 л/100 км, а выкіды СО2 зарэгістраваныя на ўзроўні 112 г/км. Дадзены рухавік ідзе ў камплектацыі з механічнай каробкай перадач. 

На вялікі жаль кампаніі Toyota, якая першая прадставіла гібрыдныя тэхналогіі, паказчыкі эфектыўнасці лепш у прадстаўнікоў нямецкага аўтапрама - да прыкладу, Volkswagen Golf BlueMotion расходуе паліва каля 5 л/100 км, а аб'ём выкідаў СО2 складае ўсяго 6 г/км.[1]

Бяспека[правіць | правіць зыходнік]

Вынікі краш-тэсту Toyota Auris 2013 года згодна з EuroNCAP[2]:

Toyota Auris 2013 года
Дарослы

пасажыр

Дзіця Пешаход Сістэмы

бяспекі

92% 84% 68% 66%

Агляд мадэлі[правіць | правіць зыходнік]

Toyota Auris другога пакалення поизводітся ў Вялікабрытаніі.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Обзор тест-драйва: Toyota Auris 2015
  2. https://www.euroncap.com/en/results/toyota/auris/8892