Triaenodon obesus — адзіны від роду Triaenodon сямейства шэрых акул(Carcharhinidae) атраду кархарынападобных(Carcharhiniformes). Сустракаюцца ў Індыйскім і Ціхім акіянах, сустракаюцца на глыбіні ад 1 да 330 м. Максімальная зарэгістраваная даўжыня — 213 см. Кончыкі плаўнікоў пафарбаваны ў белы колер. Рацыён у асноўным складаецца з касцістых рыб, галаваногіх і ракападобных. Гэтыя акулы размножваюцца жыванараджэннем(руск.)(бел., а эмбрыёны сілкуюцца за кошт плацэнты. У памёце бывае да 6 нованароджаных. Днём яны аддаюць перавагу адпачынку на дне, а ўначы палююць.
Уяўляюць некаторую небяспеку для чалавека, зарэгістраваныя выпадкі нападаў, у асноўным справакаваных людзьмі. З'яўляюцца аб'ектам камерцыйнага рыбнай здабычы. Мяса і пячонка ўжываюць у ежу[1]. Павольны цыкл узнаўлення робіць гэтых рыб уразлівымі да пералову.
Зноскі
↑Compagno, Leonard J.V.2. Carcharhiniformes//FAO species catalogue.— Rome: Food and Agricultural Organization of the United Nations, 1984.— Vol.4. Sharks of the World: An Annotated and Illustrated Catalogue of Shark Species Known to Date.— P.536—537.— ISBN 92-5-101383-7.