Typhlonectidae

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Typhlonectidae

Chthonerpeton indistinctum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Typhlonectidae Taylor[en], 1968[1]

Сінонімы
  • Typhlonectinae Taylor, 1968[1]
  • Potamotyphloidea Lescure et al., 1986[2]
  • Potamotyphlidae Lescure et al., 1986[2]
  • Potamotyphlinae Lescure et al., 1986[2]
  • Pseudotyphlonectini Lescure et al., 1986[2]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  208522
NCBI  8454
EOL  2918908
FW  37337

Typhlonectidae — сямейства земнаводных атраду Бязногія земнаводныя. Мае 5 родаў і 13 відаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Агульная даўжыня прадстаўнікоў сямейства вагаецца ад 14 да 75 см. Яны характарызуюцца адсутнасцю лускавінак у скуры, больш ці менш сціснутым з бакоў целам і дыскам-прысоскай вакол клаакі. Надзелены трахеямі і лёгкімі. Прысутнічаюць толькі першасныя кольцы, адсутнічаюць другасныя кольцы, на спіне зморшчыны скуры ўтвараюць нешта накшталт плаўніка. Афарбоўка аліўкава-карычневага або чорнага колеру.

Спосаб жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Вядуць водны ці паўводны спосаб жыцця. Капаюць норы ў глебе непадалёк ад вадаёмаў або на дне рэк ці азёр. Харчуюцца воднымі беспазваночнымі.

Жывародзячыя земнаводныя. У лічынак вонкавыя жабры прадстаўлены ў форме пласцінак.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Жывуць у басейнах паўднёваамерыканскіх рэк Магдалена, Ла Плата, Арынока, Амазонка, а таксама ў возеры Маракайба.

Роды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Taylor E. H. The Caecilians of the World. A Taxonomic Review (англ.). — Lawrence, Kansas, U.S.A.: University of Kansas Press, 1968. — 848 p.
  2. а б в г Lescure J., Renous S., Gasc J.-P. Proposition d'une nouvelle classification des amphibiens gymnophiones // Mémoires de la Société Zoologique de France. — 1986. — Vol. 43. — P. 145—177.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Wilfried Westheide & Reinhard Rieger: Spezielle Zoologie Teil 2: Wirbel und Schädeltiere, 1. Auflage, Spektrum Akademischer Verlag Heidelberg • Berlin, 2004, ISBN 3-8274-0307-3
  • San Mauro, Diego; Miguel Vences, Marina Alcobendas, Rafael Zardoya and Axel Meyer (May 2005). Initial diversification of living amphibians predated the breakup of Pangaea. American Naturalist 165 (5): 590—599.