Магдалена
Jump to navigation
Jump to search
Магдалена ісп.: Río Madalena | |
Даўжыня | 1550 км |
Расход вады | 8—10 м³/с |
Вадазбор | 260 км² |
Магдале́на[1] (ісп.: Río Madalena) — рака на паўночным захадзе Паўднёвай Амерыкі, працякае праз заходнюю частку Калумбіі.
Бярэ пачатак у Цэнтральнай Кардыльеры Анд, цячэ ў паўночным кірунку у міжгорнай упадзіне паміж Цэнтральнай і Ўсходняй Кадыльерамі, упадае ў Карыбскае мора. Агульная даўжыня 1550 км, плошча вадазбору 260 тыс. км². Сярэдні расход вады 8—10[2] м³/с. Рака парожыстая ў сярэднім цячэнні. У нізоўі ад ракі пракладзены суднаходны канал да горада і порта Картахена[2]. Галоўныя прытокі: Каўка і Сан-Хорхе[1].
Магдалена лічыцца галоўнай ракой Калумбіі, яе вадазборная плошча ахоплівае 24 % мацерыковай часткі краіны, на ёй пражывае асноўная частка насельніцтва Калумбіі, якія ўносяць 85 % у нацыянальнага валавага ўнутранага прадукта.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта.
- ↑ 2,0 2,1 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 263. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Магдалена // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 443.
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 263. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)