Перайсці да зместу

USS Winston S. Churchill (DDG-81)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
USS Winston S. Churchill
Клас судна Arleigh Burke-class destroyer[d]
Выява
Названа ад Уінстан Чэрчыль
Аператар Ваенна-марскія сілы ЗША
Вытворца Bath Iron Works[d]
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 10 сакавіка 2001
Beam 20 м
Draft 9,4 м
Даўжыня
  • 155,3 м
Шырыня 20 м
Афіцыйны сайт churchill.navy.mil
Country of registry ЗША
Pennant number DDG-81
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ракетны эсмінец «Уінстан Чэрчыль»
Герб эсмінца

«Уінстан Чэрчыль» (англ.: USS Winston S. Churchill DDG 81) — ракетны эсмінец на ўзбраенні ваенна-марскога флота Злучаных Штатаў Амерыкі. Ён названы ў гонар брытанскага прэм’ер-міністра Уінстана Чэрчыля. Уінстан Чэрчыль пабудаваны на Батскай суднабудаўнічай верфі ў горадзе Бат, штата Мэн. Будаўніцтва пачалося 7 мая 1998 года. Уінстан Чэрчыль быў спушчаны на ваду 17 красавіка 1999 года. 10 сакавіка 2001 года адбылася ўрачыстая перадача эсмінца войскам у Таўн Поінт-Парку ў горадзе Норфолк, штат Вірджынія. Яго портам прыпіскі з’яўляецца ваенна-марская станцыя Норфолк, штат Вірджынія. Ён з’яўляецца складовай часткай Авіяноснай ўдарнай групы дванаццаці (CSG-12).

Сэр Уінстан Спенсер-Чэрчыль

29 лістапада 1995 года, падчас візіту ў Вялікабрытанію, Прэзідэнт Біл Клінтан абвясціў у парламенце, што новы карабель будзе названы ў гонар Уінстана Чэрчыля, былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі. Гэта быў першы эскадраны мінаносец і толькі чацвёрты ў ВМС ЗША ваенны карабель названы ў гонар брытанскага грамадзяніна.

Кантракт на будаўніцтва Уінстана Чэрчыля быў падпісаны з Батскай суднабудаўнічай верф’ю 6 студзеня 1995 года, і кіль быў закладзены 7 мая 1998 года. Уінстан Чэрчыль быў спушчаны на ваду 17 красавіка 1999 года, пастаўлены 13 кастрычніка 2000 года і ўведзены ў эксплуатацыю 10 сакавіка 2001 года. Спуск судна быў арганізаваны Лэдзі Соамс, дачкой Уінстана Чэрчыля, і г-жой Джанэт Коэн, жонкай міністра абароны ЗША. Яго першым камандзірам быў камандзір (цяпер контр-адмірал) Мічал Франкен.[1]

Каралеўскі марскі афіцэр дапамагае на мосце

14 мая 2001 года, Уінстан Чэрчыль перанёс першае выпрабаванне ля ўзбярэжжа Фларыды. Пад судна на невялікай адлегласці пад вадой закладаюлі міны і ўзарвалі, пры чым кожны выбух складаў 7 тон траціла. Праводзілі іх для збору дадзеных у дачыненні да жывучасці і страт у сучасным небяспечным асяроддзі. Уінстан Чэрчыль атрымаў невялікія пашкоджанні падчас гэтых трох тэстаў.[2]

У студзені 2003 года, Уінстан Чэрчыль з авіяносцам Тэадор Рузвельт пачаў баявыя дзеяння разам з групай арміі ЗША ў Іраку пад назвай «Іракская Свабода», выпусціўшы некалькі ракет «Тамагаўк». Уінстан Чэрчыль вярнуўся ў Норфалк у канцы мая 2003 года.

22 жніўня 2005 года, Уінстан Чэрчыль быў уцягнуты ў нязначнае сутыкнуўся з эсмінцам Макфол на ўзбярэжжы Джэксанвіла, Фларыда. Абодва карабля атрымалі нязначныя пашкоджанні, пацярпелых няма. Абодва карабля самастойна вярнуліся ў свой порт прыпіскі на ваенна-марской станцыі Норфалк.[3]

22 студзеня 2006 года Уінстан Чэрчыль захапіў пірацкае судна ў Індыйскім акіяне, калі нёс варту ў якасці сіл па падтрыманню правапарадку ў рэгіёне.[4]

Зноскі

  1. Vice Admiral Michael T. Franken, Deputy Commander for Military Operations U.S. Africa Command(недаступная спасылка). US Navy. Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2015. Праверана 2 October 2015.
  2. DDG 81 Winston Churchill. Праверана 2 October 2015.
  3. USS MCFAUL (DDG 74) and USS WINSTON S. CHURCHILL (DDG 81) Collision. Праверана 5 March 2016.
  4. "Suspected Pirates Captured Off Somali Coast" (Press release). Headquarters, United States Central Command. 22 January 2006. Архівавана з арыгінала 27 верасня 2007. Праверана 15 December 2006.