Уільям Джэферсан Клінтан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уільям Джэферсан Клінтан
англ.: Bill Clinton
Уільям Джэферсан Клінтан
Coat of Arms of Bill Clinton.svg
42-і Прэзідэнт ЗША
20 студзеня 1993 — 20 студзеня 2001
Папярэднік Джордж Г. У. Буш
Пераемнік Джордж У. Буш
40-ы і 42-і Губернатар Арканзаса
11 студзеня 1983 — 12 снежня 1992
50-ы Генеральны пракурор Арканзаса
3 студзеня 1977 — 9 студзеня 1979
Папярэднік Джым Такер
 
Партыя Дэмакратычная партыя ЗША
Адукацыя Джорджтаўнскі ўніверсітэт
Універсітэцкі каледж (Оксфард)
Ельская школа права
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Член у
Веравызнанне баптыст
Нараджэнне 19 жніўня 1946(1946-08-19)[1][2][…] (74 гады)
Бацька Уільям Джэферсан Блайт-малодшы[d]
Маці Вірджынія Дэл Кэсідзі[d]
Жонка Хілары Клінтан
Дзеці Чэлсі (нар. 1980)
 
Сайт clintonlibrary.gov
 
Аўтограф Signature of Bill Clinton.svg
 
Узнагароды
Grand Collar of the Order of Good Hope Grand cross of the Order of the White Lion Прэзідэнцкі медаль Свабоды St. George's Order of Victory Order of the Cross of Terra Mariana, 1st Class Order of State of Republic of Turkey Grand Cross of the National Order of Honor and Merit

Міжнародная прэмія імя Карла Вялікага[d] (2 чэрвеня 2000)

прэмія Чатырох свабод — Медаль свабоды[d]

Філадэльфійскі медаль Свабоды[d]

узнагарода Свабоды[d] (2005)

Sergio Vieira de Mello Citizen of the World[d]

міжканфесійная ўзнагарода Джэймса Паркса Мортана[d]

NAACP Image Award – President's Award[d] (2001)

TED Prize[d] (2007)

Golden Plate Award[d]

Doublespeak Award[d] (1997)

Fulbright Prize[d] (2006)

Order of Logohu Ellis Island Medal of Honor

Грэмі

член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук[d]

honorary doctor of the McGill University[d] (16 кастрычніка 2009)

стыпендыя Родса

honorary doctor of the Hofstra University[d]

Уільям (Біл) Джэферсан Клінтан (англ.: Bill Clinton; па нараджэнні Вільям Джэферсан Блайт-трэці) (нар. 19 жніўня 1946) — 42-і прэзідэнт ЗША.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Клінтан нарадзіўся і вырас у Арканзасе, і з’яўляецца выпускніком Джорджтаўнскага ўніверсітэта, дзе ён быў членам груп Kappa Kappa Psi і Phi Beta Kappa, і атрымаў стыпендыю Родса для навучання ў Оксфардскім універсітэце. У 1975 годзе ажаніўся з Хілары Клінтан, якая з 2009 па 2013 год была Дзяржаўным сакратаром ЗША. Абодва Клінтаны атрымалі юрыдычную ступень юрыдычнага факультэта Ельскага ўніверсітэта, дзе яны і пачалі сустракацца.

Да вылучэння на пасаду прэзідэнта Біл Клінтан быў губернатарам штата Арканзас з 1979 па 1981 год і з 1983 па 1992 год, а да таго Генеральным пракурорам штата Арканзас з 1977 па 1979 г. Як губернатар штата Арканзас, Клінтан перапрацаваў сістэму дзяржаўнай адукацыі, а таксама служыў у якасці старшыні Нацыянальнай асацыяцыі губернатараў. Будучы членам Дэмакратычнай партыі Клінтан ідэалагічна быў Новым дэмакратам, а яго палітыка адлюстроўвала філасофію кіравання цэнтрысцкага «Трэцяга шляху».

Першы тэрмін (1993—1997 гг.)[правіць | правіць зыходнік]

Клінтан быў абраны прэзідэнтам у 1992 г., перамогшы дзеючага прэзідэнта Джорджа Буша. Ва ўзросце 46 гадоў Біл Клінтан быў трэцім самым маладым прэзідэнтам, і першым з пакалення бэбі-бумераў. Час прэзідэнтства Клінтана прыпаў на адзін з самых працяглых перыядаў эканамічнага росту ў амерыканскай гісторыі. Клінтан падпісаў закон аб Паўночнаамерыканскім пагадненні аб свабодным гандлі. Пасля няўдалай спробы правесці рэформы ў сферы нацыянальнай аховы здароўя, Дэмакратычная партыя атрымала паразу на выбарах, а Рэспубліканская партыя атрымала кантроль над Кангрэсам у 1994 г., упершыню за апошнія 40 гадоў. Праз два гады Клінтан стаў першым дэмакратам пасля Франкліна Рузвельта, які быў абраны прэзідэнтам двойчы. Клінтан правеў рэформу сістэмы сацыяльнага забеспячэння і праграмы дзяржаўнага медыцынскага страхавання абароны дзяцей, што забеспечыла медыцынскае страхаванне для мільёнаў дзяцей.

Наведаў Беларусь з афіцыйным візітам 15 студзеня 1994. Ва ўрочышчы Курапаты была ўсталявана мемарыяльная «лава Клінтана» (памятны знак «Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці»).

Другі тэрмін (1997—2001 гг.)[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 г. адбылася працэдура імпічмента Клінтана Палатай прадстаўнікоў за дачу ілжывых паказанняў перад вялікім журы і стварэння перашкодаў выкананню правасуддзя ў ходзе судовага працэсу супраць яго, звязаныя з скандалам ў Белым доме (а пазней і з Міністэрствам абароны) работніцай Белага Дома Монікай Левінскі. Клінтан быў апраўданы Сенатам ЗША ў 1999 годзе і застаўся на пасадзе для сканчэння тэрміну сваіх паўнамоцтваў. Бюджэтнае ўпраўленне Кангрэсу ЗША паведаміла аб прафіцыце бюджэту ў перыяд з 1998 па 2000 гг., за апошнія тры гады прэзідэнцтва Клінтана. У знешняй палітыцы Клінтан пачаў ваенную інтэрвенцыю ЗША ў войнах у Босніі і Косава, падпісаў закон аб вызваленні Ірака ад Садама Хусейна, а таксама ўдзельнічаў сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Кэмп-Дэвідзе ў 2000 г. для дасягнення ізраільска-палестынскага мірнага дагавора.

Выніковы эканамічны даклад прэзідэнта Б. Клінтана ў студзені 2001 г. канстатаваў рост у параўнанні з перыядам 1973–1995 гг. больш чым у 2 разы прадукцыйнасці працы, нізкі ўзровень беспрацоўя і інфляцыі, ліквідацыю дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту і больш хуткія, у параўнанні з іншымі развітымі краінамі, тэмпы росту даходаў насельніцтва[5].

Пасля прэзідэнцтва[правіць | правіць зыходнік]

Клінтан пакінуў сваю пасаду з найвышэйшым рэйтынгам адабрэння, чым любы іншы прэзідэнт ЗША пасля Другой сусветнай вайны. Пасля гэтага Клінтан прымаў удзел у шматлікіх публічных выступах і гуманітарнай дзейнасці. Клінтан стварыў Фонд Клінтана для вырашэння міжнародных праблем, такіх як прафілактыка СНІДу і глабальнага пацяплення. У 2004 г. Клінтан апублікаваў сваю аўтабіяграфічную кнігу Маё жыццё. Клінтан заставаўся актыўным у палітыцы, праводзячы кампаніі за кандыдатаў ад Дэмакратычнай партыі, у тым ліку кампаніі яго жонкі ў Дэмакратычнай прэзідэнцкай намінацыі ў 2008 і 2016 гадах, а таксама кампаніі па выбарах прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў 2008 і 2012 гадах.

У 2009 г. Клінтан быў прызначаны Спецыяльным пасланнікам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Гаіці, і пасля землятрусу ў Гаіці 2010 г. Клінтан сумесна з Джорджам Бушам сфармавалі Клінтан Буш Гаіці фонд. Пасля сыходу з пасады дзейнасць Клінтана была высока ацэненая ў рыйтынгах прэзідэнтаў ЗША.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Clinton family.jpg

Жонка Хілары Клінтан — 67-ы Дзяржсакратар ЗША (2009—2013).

Дачка Чэлсі Клінтан — кардыёлаг (нар. 27 лютага 1980 г.). Выйшла замуж у ліпені 2010 г.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн Белага льва I ступені на ланцугу (Чэхія, 1998)
  • Гранд-кампаньён ордэна Лагоху (Папуа — Новая Гвінея, 2006)
  • Ордэн Добрай Надзеі I ступені (ПАР)

Зноскі

  1. Bill Clinton // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bill Clinton // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bill Clinton // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.nytimes.com/1992/07/17/news/the-party-s-over-bill-clinton-democratic-team-opens-by-appealing-to-middle-class.html
  5. Варывончык І.В. Палітыка кіруючых адміністрацый і тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця ЗША (канец ХХ – пачатак ХХІ ст.) // Весцi БДПУ. Серыя 2. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. № 3(53) 2007

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]