Перайсці да зместу

Unibet

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Unibet
Тып Таварыства з абмежаванай адказнасцю
Заснаванне 1997
Краіна
Адрас
Ключавыя постаці Андэрс Стрэм
Галіна азартная анлайн-гульня[d]
Прадукцыя стаўкі на спорт[d]
Матчына кампанія Kindred Group Plc.[d]
Сайт unibet.com

Unibet — платформа для ставак на спорт, анлайн-казіно, Бінга і анлайн-покера, з’яўляецца часткай холдынгу Kindred Group. Абслугоўвае больш за 11 мільёнаў кліентаў у 100 краінах свету.

Галоўны офіс размешчаны на Мальце, на 2012 год абарот кампаніі склаў GBP 197,2 мільёна.[1]

Заснавана Андэрсам Стрэмам у 1997 годзе ў сваёй кватэры ў Эрлс-Корце, у Лондане. У 1998 году кампанія Unibet атрымала ліцэнзію ў Вялікабрытаніі, каб займацца гульнявой дзейнасцю. Кампанія адкрыла офіс у Лондане і пачала сваю камерцыйную дзейнасць у якасці букмекера, прымаючы стаўкі па тэлефоне. У 1999 годзе запушчаны інтэрнэт-сайты на шведскай і англійскай мовах. У 2000 годзе зарэгістраваная група Unibet Group Plc. У гэтым жа годзе кампанія Unibet атрымала міжнародную ліцэнзію і адкрыла офіс на Мальце.[2]

Unibet з’яўляецца чальцом Еўрапейскай асацыяцыі азартных гульняў і ставак (EGBA), якая аб’ядноўвае 12 вядучых кампаній азартных гульняў у Еўропе. Статут асацыяцыі вызначае, якім чынам кампаніі-сябры павінны мець справу з такімі пытаннямі, як залежнасць ад азартных гульняў, незаконных азартных гульнях непаўналетніх, недатыкальнасць прыватнага жыцця гульца і адмыванні грошай.

Праца ў Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

На сённяшні дзень уваходзіць у спіс легальных букмекераў, якія прайшлі ліцэнзаванне ў Беларусі.[3]

Unibet быў неаднаразова ўзнагароджаны міжнародным часопісам «eGaming Review», як лепшы Еўрапейскі аператар спартыўных ставак у 2006, 2008 і 2009 годзе, а таксама як аператар live ставак у 2009 годзе.[4]

Зноскі