VPN

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэхналогія VPN

VPN (англ.: virtual private network «Віртуальная прыватная сетка») — агульная назва тэхналогіі, якая забяспечвае адно ці некалькі сеткавых злучэнняў (лагічная сетка), паверх іншай сеткі (напрыклад Інтэрнэт). Нягледзячы на ​​тое, што камунікацыі ажыццяўляюцца па сетках з меншым ці невядомым узроўнем даверу (напрыклад па публічных сетках), узровень даверу да пабудаванай лагічнай сеткі не залежыць ад узроўню даверу да базавых сетак дзякуючы выкарыстанню сродкаў крыптаграфіі (шыфравання, ідэнтыфікацыі, інфраструктуры адкрытых ключоў, сродкаў для абароны ад паўтораў і змяненняў, што перадаюцца па лагічнай сетцы паведамленняў).

У залежнасці ад ужывальных пратаколаў і прызначэння VPN можа забяспечваць злучэнні трох відаў: вузел-вузел, вузел-сетка і сетка-сетка.

Прыклады VPN[правіць | правіць зыходнік]

  • IPSec (IP security) — часта выкарыстоўваецца зверху IPv4.
  • PPTP (point-to-point tunneling protocol) — распрацаваны некалькімі кампаніямі разам з Microsoft.
  • PPPoE (PPP (Point-to-Point Protocol) over Ethernet)
  • L2TP (Layer 2 Tunnelling Protocol) — выкарыстоўваецца ў прадуктах кампаній Microsoft і Cisco.
  • L2TPv3 (Layer 2 Tunnelling Protocol version 3).
  • OpenVPN SSL VPN з бачным крынічным кодам, падтрымлівае рэжым PPP, bridge, point-to-point, multi-client server
  • freelan SSL P2P VPN з бачным крынічным кодам
  • Hamachi — праграма для стварэння аднарангавай VPN-сеткі.
  • NeoRouter — zeroconf (не патрабуюцца налады) праграма для забеспячэння наўпроставага аб'яднання камп'ютараў з NAT, з'яўляецца магчымасць выбраць свой сервер.

Шмат якія значныя правайдары прапануюць свае паслугі па арганізацыі VPN-сетак для бізнес-кліентаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Иванов М. А. Криптографические методы защиты информации в компьютерных системах и сетях. — М.: КУДИЦ-ОБРАЗ, 2001. — 368 с.
  • Кульгин М. Технологии корпоративных сетей. Энциклопедия. — СПб.: Питер, 2000. — 704 с.
  • Олифер В. Г., Олифер Н. А. Компьютерные сети. Принципы, технологии, протоколы: Учебник для вузов. — СПб.: Питер, 2001. — 672 с.
  • Романец Ю. В.. Тимофеев П. А., Шаньгин В. Ф. Защита информации в компьютерных системах и сетях. 2-е изд. — М: Радио и связь, 2002. −328 с.
  • Столлингс В. Основы защиты сетей. Приложения и стандарты = Network Security Essentials. Applications and Standards. — М.: «Вильямс», 2002. — С. 432. — ISBN 0-13-016093-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Агляд прадуктаў для старэння VPN
Агляд рынку VPN