Cisco
Cisco Systems, Inc. або проста «Cisco» — амерыканская транснацыянальная карпарацыя са штаб-кватэрай у Сан-Хасэ, Каліфорнія. Cisco распрацоўвае, вырабляе і прадае сеткавае абсталяванне, праграмнае забеспячэнне, тэлекамунікацыйнае абсталяванне і іншыя высокатэхналагічныя прадукты.[8] Cisco спецыялізуецца на пэўных тэхналагічных сферах, такіх як інтэрнэт рэчаў, камп’ютарная бяспека і відэаканферэнцыі. Аднымі з найбольш вядомых прадуктаў Cisco з’яўляюцца Webex, OpenDNS, Jabber, Duo Security і Jasper. Cisco — адна з найбуйнейшых тэхналагічных кампаній у свеце, займае 74-е месца ў спісе Fortune 100 і мае амаль 80 000 супрацоўнікаў.[9]
Кампанія была заснавана ў снежні 1984 года Леанардам Босакам і Сэндзі Лернер, двума навукоўцамі Стэнфардскага ўніверсітэта. Яны сталі піянерамі ў канцэпцыі лакальнай сеткі, якая выкарыстоўваецца для злучэння аддаленых камп’ютараў праз маршрутызатары. Да 1990 года рынкавая капіталізацыя Cisco складала 224 мільёны долараў; у 2000 годзе яна была ужо 500 мільярдаў долараў, на той момант Cisco абагнала Microsoft, стаўшы самай дарагой кампаніяй у свеце. Станам на снежань 2021 года рынкавая капіталізацыя Cisco складала каля 267 мільярдаў долараў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.lobbyfacts.eu/datacard/cisco-systems-inc?rid=494613715191-85
- ↑ https://www.networkworld.com/article/4087534/buyers-guide-to-ai-networking-technology.html
- ↑ https://venturebeat.com/orchestration/cheaper-tokens-bigger-bills-the-new-math-of-ai-infrastructure
- ↑ National Software Reference Library
- 1 2 3 https://www.cisco.com/c/dam/en_us/about/annual-report/2025-cisco-full-annual-report.pdf
- 1 2 3 Form 10-K — 2025.
- ↑ https://tradingeconomics.com/csco:us:market-capitalization
- ↑ Cisco, Form 10-K, Annual Report, Filing Date Sep 12, 2012. secdatabase.com.
- ↑ Cisco Systems | 2021 Fortune 500 (англ.)(недаступная спасылка). Fortune. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2023. Праверана 30 чэрвеня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- cisco.com (англ.) — афіцыйны сайт