Valonia ventricosa
| Valonia ventricosa | |||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||

Valonia ventricosa — від зялёных водарасцяў з сямейства Valoniaceae. Сустракаецца па ўсім свеце ў трапічных і субтрапічных абласцях. Гэта адзін з самых вялікіх аднаклетачных (цэнацытных) арганізмаў[2][3].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Як правіла, расце адзінкава і толькі зрэдку — у групах, якія з’яўляюцца ў прыліўных зонах трапічных і субтрапічных зон, такіх як Карыбскія астравы, на поўнач да Фларыды, на поўдзень да Бразіліі і ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне[4]. Часта жыве ў каралавых адкладах[5]. Сустракаецца на глыбіні да 80 м.
Аднаклетачны шмат’ядравы арганізм, які па форме можа вар’іраваць ад сферычнага да авальнага, колер ад травяніста-зялёнага да цёмна-зялёнага. У вадзе можа здавацца срэбным, колеру марской хвалі і нават чарнаватым. Інтэнсіўнасць колеру вызначаецца колькасцю хларапластаў у клетцы. Паверхня водарасці люстрана-бліскучая, як шкло. Талом складаецца з тонкапластовай трывалай шмат’ядравай клеткі, дыяметр якой вагаецца ад 1 да 4 см, але можа часам дасягаць 5,1 см. Бурбалка прымацавана да субстрату рызоідамі[3]. Дзеліцца сегрэгацыйным клеткавым дзяленнем, калі шмат’ядравая бацькоўская клетка спараджае даччыныя. Індывідуальныя рызоіды фармуюць новую бурбалку і адлучаюцца ад бацькоўскага арганізма.
Фізіялогія
[правіць | правіць зыходнік]Адной з цікавых фізіялагічных асаблівасцяў водарасці з’яўляецца адсутнасць у яе мембране водных капілярных пор. Вада праходзіць у клетку пры дапамозе звычайнай дыфузіі[6].
Зноскі
- ↑ Agardh J. G. Till algernes systematik. Nya bidrag. Femte afdelningen // Acta Universitatis Lundensis. — 1887. — Vol. 23. — № 2. — P. 1—174.
- ↑ John Wesley Tunnell, Ernesto A. Chávez, Kim Withers. Coral reefs of the southern Gulf of Mexico (англ.). — Texas A&M University Press, 2007. — С. 91. — ISBN 1585446173.
- 1 2 Bauer, Becky. Gazing Balls in the Sea (англ.)(недаступная спасылка) (1 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2010. Праверана 27 жніўня 2010.
- ↑ Valonia ventricosa J.Agardh (англ.). gbif.org. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2021. Праверана 23 снежня 2025.
- ↑ Lee, Robert Edward. Siphonoclades // Phycology (англ.). — Cambridge University Press, 2008. — С. 189. — ISBN 9780521682770.
- ↑ Gutknecht, John. Membranes of Valonia ventricosa: Apparent Absence of Water-Filled Pores. Science Magazine. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 27 жніўня 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Wardrop A. B., Jutte S. M. The enzymatic degradation of cellulose from Valonia ventricosa // Wood Science and Technology. — 1968. — Vol. 2. — P. 105. — DOI:10.1007/BF00394959
- Revol J. On the cross-sectional shape of cellulose crystallites in Valonia ventricosa // Carbohydrate Polymers. — 1982. — Vol. 2. — P. 123. — DOI:10.1016/0144-8617(82)90058-3
- Ventricaria J.L.Olsen & J.A.West, 1988: 104. algaebase.org. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012.