Viverricula indica

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Viverricula indica
Viverricula indica schlegelii 1868.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Viverricula indica Desmarest, 1804

Арэал

выява

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  622006
NCBI  94196
EOL  2851142

Viverricula indica належыць да сямейства віверавых, атрада драпежных. Адзін з самых маленькіх прадстаўнікоў роду. Даўжыня яго цела не больш 55 см, вага — 2 кг. Яго адрознівае даволі вузкая галава з шырокімі вушамі. Мех яе жорсткі шэра-бурага колеру, на якім шмат цёмна-бурых плям. Хвост са шматлікімі кольцамі.

Месцы пражывання[правіць | правіць зыходнік]

Жыве ад падножжа Гімалаяў па ўсёй Індыі, акрамя абласцей, прылеглых да Інда, і заходняй частцы Раджастхана: на Цэйлоне, у Асаме, Паўднёвым Кітаі, на Малакскім паўвостраве, Суматры, Яве і, верагодна, на іншых паўднёваазіяцкіх астравах. Водзіцца ён і на Сакотры, куды, верагодна, завезены, на Каморскіх астравах і на Мадагаскары. Жыве яна ў норах або паміж скаламі, у лясах, часам каля чалавечых жылля, а часам нават у іх. Мясцовыя жыхары кажуць, што яна лёгка лазіць па дрэвах і блукае нярэдка і днём.

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Прыносіць тры-пяць дзіцянятаў.

Від і людзі[правіць | правіць зыходнік]

На радзіме карыстаецца вялікай пашанай дзякуючы цыбету, ужыванне якога вельмі папулярна сярод мясцовых жыхароў. Гэтым рэчывам малайцы апырскваюць сваё жылле, але гэты пах невыносны для еўрапейцаў.

Сілкуючыся кававымі зернямі, «удзельнічае» ў падрыхтоўцы самага дарагога гатунка кавы ў свеце «Kopi Luwak» або «Кава цыветы». Жывёлы наядаюцца спелымі зернямі, але яны не пераварваюцца і выходзяць з экскрэментамі. Гэты працэс адбываецца на астравах Суматра, Ява і Сулавесі інданезійскага архіпелага, Філіпінах (дзе канчатковы прадукт называецца Kape Alamid), у В'етнаме і ў кававых правінцыях Паўднёвай Індыі. Фермеры збіраюць гэтыя зерні і прадаюць перакупнікам. Лічыцца, што энзімы (ферменты) у страўніку цыветы паляпшаюць смак кавы, расшчапляючы бялкі, якія надаюць кавы яго горкі смак. Вычышчанае зерне злёгку абсмажваюць, каб не знішчыць складаны водар, які атрымліваюць у выніку гэтага працэсу. У 2004 годзе ў выніку віруса SARS былі знішчаны тысячы цывет, але з-за гэтага попыт на каву не змяніўся.

Харчаванне[правіць | правіць зыходнік]

Трымаюць жывёл клетках, кормяць рысам, бананамі і птушкамі. Праз пэўныя прамежкі збіраюць у яе цыбет. Малайцы кажуць, што пасля багатага кармлення жывёлы бананамі цыбет становіцца найбольш духмяным.

Зноскі