Muscle & Fitness

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цягліцы і фітнес
«Muscle & Fitness»
Скарочаная назва: «M&F»
Спецыялізацыя: Фітнес
Бодыбілдынг
Перыядычнасць: Штомесячны часопіс
Мова: Англійская
Галоўны рэдактар: Арнольд Шварцэнэгер (з мая 2013)[1][2]
Заснавальнікі: Joe Weider[d]
Краіна: Flag of the United States.svg ЗША
Месца:
Выдавец: American Media
Гісторыя выдання: 1935
ISSN друкаванай версіі: 0744-5105
Вэб-сайт: muscleandfitness.com

«Muscle & Fitness» (чытаецца «Масл энд фітнэс», «Цягліцы і фітнес») — амерыканскі часопіс пра фітнес і бодыбілдынг, заснаваны вядомым дзеячам культурызму Джо Уайдэрам. Публікуецца кампаніяй American Media(англ.) бел..

Пра часопіс[правіць | правіць зыходнік]

Часопіс «Muscle & Fitness» з'яўляецца партнёрам часопіса таго ж выдавецтва «Flex» (які галоўным чынам ахоплівае больш спецыялізаваныя «хардкорныя» і прафесійныя тэмы бодыбілдынгу), з'яўляючыся больш мэйнстрымным і карыстаючыся вялікім сярэднім попытам; сярэднямесячныя продажы выдання на тэрыторыі ЗША і Канады у другім паўгоддзі 2012 года, па дадзеных незалежнай ацэнкі Alliance for Audited Media(англ.) бел., склалі больш 310 тысяч асобнікаў[3].

Часопіс «Muscle & Fitness» прапануе мноства практыкаванняў і парад па харчаванню, і ў той жа час рэкламуе розныя профільныя харчовыя дадаткі, у прыватнасці, такіх кампаній, як BSN (англ.: Bio-Engineered Supplements and Nutrition, Inc.). Апроч гэтага, выданне штомесяц друкуе матэрыялы як пра прафесійных бодыбілдэраў, у прыватнасці: Роні Коўлмэне, Густава Бадэля, Дэрым Чарльза(англ.) бел., Сагі Калева(англ.) бел., Джэя Катлера, так і пра акцёраў, натуральных культурыстаў, спартсменаў і спартыўных дзеячах, уключаючы Арнольда Шварцэнэгера, заснавальніка выдання Джо Уайдэра, Себасцьяна Сігела, 50 Cent, Эвандэра Холіфілда, Дуэйна Джонсана, Жан-Клода Ван Дама, Эмільяна дэ Фалько(англ.) бел. і іншых.

У дадатак да ўласна культурыстаў, у 2009—2010 гадах часопіс надаваў шмат увагі барцам і байцам ММА, размяшчаў артыкулы пра суперзорак WWE — Джона Сіна, былых суперзорак WWE — Стыва Осціна і Джона Морысана і байцоў UFC — Тода Дафі і Нейта Марквардта(англ.) бел..

Апроч асноўнага выдання, існуе яго партнёрская версія «Muscle and Fitness Hers» («Цягліцы і фітнес для яе»), арыентаваны на жанчын (сярэднямесячныя продажы за вышэйпаказаны перыяд больш 86 тыс. асобнікаў[3]).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 17 гадоў Джо Уайдэр выдаў першы нумар часопіса «Your Physique», у якім распавёў пра метады сваіх трэніровак і правільнае нарошчванне цягліцавай масы. Пасля часопіс быў пераназваны ў «Muscle Builder», а затым — у «Muscle & Fitness»[4].

Выдавецтва «Weider Publications», заснаванае Джо ў 1981 годзе, якое выпускала часопіс «Muscle & Fitness» і іншыя, было набыта ў канцы 1990-х гадоў кампаніяй «American Media(англ.) бел.», стаўшы яго даччыным падраздзяленнем.

З 1940 года Джо прапагандуе тэзу: «Фізкультурная рэвалюцыя адбудзецца не ў спартовых залах, а ў чалавечых розумах! Грамадства не захоча мірыцца з фізічнай непаўнавартаснасцю сваіх членаў. Паколькі відавочнай стане сувязь паміж слабымі цягліцамі, слабым характарам і слабым інтэлектам. Моцнае цела — гэта не эстэтычнае капрыз, а адзіны спосаб выдужаць у наш час глабальных стрэсаў: сацыяльных, інфармацыйных, экалагічных і псіхічных… „Хістаючы“ жалеза, вы робіце мацнейшымі не толькі цягліцы, але і характар. Вы прывучаеце сябе ставіць мэту і дасягаць яе, таму вы даможацеся поспеху ўсюды, чым бы не займаліся — бізнесам, творчасцю ці навукай!».

З часопісамі «Flex» і «Muscle & Fitness» на працягу дзесяцігоддзяў злучаны культурыст, акцёр і грамадскі дзеяч Арнольд Шварцэнэгер, які працаваў у іх у якасці мадэлі, калумніста, а пасля і рэдактара. Праца Шварцэнэгера ў часопісах перапынілася ў 2003 годзе ў сувязі з абраннем губернатарам штата Каліфорнія, аднак пасля сыходу ў адстаўку з дзяржаўнага паста ў 2011 годзе, напачатку сакавіка 2013 года ён абвясціў на спартыўным фэсце «Арнольд Класік» пра сваё вяртанне да прапагандавання культурызму і абавязкаў галоўнага рэдактара (executive editor) абодвух часопісаў[1][2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Шварцэнэгер вернецца да рэдактуры бодыбілдэрскіх часопісаў. «Lenta.ru» (2 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2013. Праверана 14 мая 2013.
  2. 2,0 2,1 Arnold Schwarzenegger Announces New Executive Editor Role for Flex Magazine (англ.) . flexonline.com (5 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2013. Праверана 14 мая 2013.
  3. 3,0 3,1 eCirc for Consumer Magazines. Audit Bureau of Circulations(англ.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2013. Праверана 16 мая 2013..
  4. Джо Уайдэр (англ.)  на сайце Internet Movie Database

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.