Ножка светла-шэрага колеру, даўжынёй 4-14 см. Унізе ножкі прыкметная вольва. Форма капялюшыка спачатку выпуклая або канічная, а пасля становіцца амаль плоскай. Капялюшык шэра-карычневы з шаўкавістымі пласцінамі, яе дыяметр складае 5-16 см. Краі капялюшыка з часам расшчапляюцца. Грыб падобны на атрутную бледную паганку.