Ёран Валенберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Wahlenb.)
Ёран Валенберг
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1780(1780-10-01)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 сакавіка 1851(1851-03-22)[3][2] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, птэрыдолаг, выкладчык універсітэта, міколаг, рысавальнік, пісьменнік, урач, натураліст
Месца працы
Альма-матар
Член у
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Wahlenb.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI

Яшчэ ўжывалася абазначэнне: Wahl.

Ёран (Георг) Ва́ленбе́рг (шведск.: Göran Wáhlenbérg; 1 кастрычніка 1780, Кропа, Вермланд, — 22 сакавіка 1851, Упсала) — шведскі батанік.

З 1792 года вывучаў ва Упсальскім універсітэце прыродазнаўчыя навукі; у 1801 годзе атрымаў месца пры прыродазнаўчым музеі ва Упсале, падарожнічаў з батанічнаю мэтай па Скандынавіі, Швейцарыі і Карпатам.

З 1826 года — прафесар батанікі ва ўніверсітэце ва Упсале.

У гонар Ёрана Валенберга названы род прыгожаквітнеючых раслін з сямейства Званочкавыя — Wahlenbergia Schrad. ex Roth, 1821 (Валенбергія).

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Geographisk och Economisk Beskrifning on Kemi Lappmark» (Стакгольм, 1804) (шведск.)
  • «Kamtschadalische Laub- und Lebemosse» (Берлін, 1811) (ням.)
  • «Flora lapponica» (Берлін, 1812) (лац.)
  • «De climate et vegetatione Helvetiae septentrionalis» (Цюрых, 1813) (лац.)
  • «Flora Carpatorum» (Гётынген, 1814) (лац.)
  • «Flora Upsaliensis» (Упсала, 1820) (лац.)
  • «Flora suecica» (Упсала, 1824—1826, 2 тома; другое выданне 1831—1833) (лац.)

Зноскі

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).