Xylocopa violacea

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Xylocopa violacea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Xylocopa violacea (Linnaeus, 1758)

Сінонімы
  • Apis insubrica Müller, 1766
  • Xylocopa femorata Fabricius, 1804

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  766940
NCBI  135666
EOL  2760163

Xylocopa violacea — від адзіночных пчол сямейства пчаліныя (Apidae). Буйное адзіночнае насякомае, адзін з пяці відаў палеарктычнага падроду Xylocopa роду Xylocopa.

Антафіл, полілект.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела — 20-28 мм, цела чорнае, аднак грудзі і, асабліва, галава з сінім металічным бляскам, крылы цёмныя з фіялетавым адлівам. У самак другі членік жгуціка вусіка роўны па даўжыні тром разам узятым наступным, знешняя паверхня галёнкі задняй нагі з гладкай пляцоўкай, па краях якой размешчаны маленькія зубцы. У самцоў два апошнія членікі вусікаў чырвоныя, апошні — выгнуты; спінка сярэднегрудзі часткова пакрыта шэрымі валасінкамі, тазікі задніх ног з зубцом.

Лёт імага з канца сярэдзіны красавіка па канец верасня, спарванне адбываецца пераважна вясной. Гнёзды будуе ў сухіх ствалах і галінах дрэў, драўляных пабудовах і тэлеграфных слупах, выгрызаючы ў іх хады і будуючы ў іх 10-12 сумежных вочак з перагародкамі са здробненай драўніны. У кожнае вочка змяшчае пыльцовую масу, сфармаваную ў выглядзе падоўжанага тэтраэдра, куды адкладаецца адно яйцо.

Дае адно пакаленне ў год. Маладыя імага зімуюць у хадах у драўніне.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Міжземнаморскі-азіяцкі від. Від сустракаецца пераважна ў паўднёвай частцы Еўропы, ў Крыму, на Каўказе, у Турцыі, ў Пярэдняй Азіі і на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы, Цэнтральнай Азіі[1].

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Унесены ў Чырвоную кнігу Украіны.

Зноскі

  1. Червона книга України. Тваринний світ / Під загал. ред. І. А. Акімова. — К.: Глобалконсалтинг, 2009. — 624 с

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Стриганова Б. Р., Захаров А. А. Пятиязычный словарь названий животных: Насекомые. Латинский, русский, английский, немецкий, французский / под ред. д-ра биол. наук, проф. Б. Р. Стригановой. — М.: РУССО, 2000. — С. 304. — 1060 экз. — ISBN 5-88721-162-8.
  • М. А. Козлов, И. М. Олигер. Школьный атлас-определитель беспозвоночных. — М.: Просвещение, 1991. — 207 стр.: цв. ил. ISBN 5-09-001435-3. Тираж: 200 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]