Ёган Кругер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёган Кругер
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 9 красавіка 1598(1598-04-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1662(1662-02-23)[1][2][…] (63 гады)
Месца смерці
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, музыказнавец, тэарэтык музыкі
Інструменты арган[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёган Кругер, сербалужыцкі варыянт — Ян Крыгар (ням.: Johann Crüger, н.-луж.: Jan Krygaŕ; 9 мая 1598, Грос Брэзен23 лютага 1662, Берлін) — буйны нямецкі кампазітар і музыказнавец, аўтар мноства мелодый, якія выкарыстоўваюцца ў лютэранскім ужытку. Аўтар хораў, псалмоў, аранжыровак харалаў Лютэра.

У 1622 стаў кантарам царквы Святога Мікалая ў Берліне. Выпусціў тры зборніка гімнаў, у кожным з якіх змяшчаецца мелодыя «Herzliebster Jesu, was du hast verbrochen?» выкарыстаная І. С. Бахам у «Жарсцях па Матфею» і «Жарсцях па Іаану». Зборнік «Berliner Gesangbuch» выйшаў у 1640 годзе, «Kirchenmelodien» у 1649 годзе («Herzliebster Jesu» прадстаўлена для 4 галасоў і інструментальнага суправаджэння). Трэці, самы папулярны зборнік «Praxis pietatis melica» верагодна выйшаў у 1635 годзе. Да 1733 года выйшла 43 выданне гэтага зборніка. У пачатку XX стагоддзя каля 20 мелодый Кругера ўсё яшчэ карысталіся папулярнасцю, асабліва «Nun danket alle Gott».

Зноскі

  1. а б Johannes Cruger // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Johann Crüger // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Archibald W. Wilson. The Chorale Melodies of Bach's 'St. Matthew' Passion. The Musical Times, Vol. 57, No. 879 (May 1, 1916), Musical Times Publications Ltd. pp. 241-242
  • Charles Terry Sanford Bach Chorals. — Cambridge Univ. Press, 1915.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]