Ёса Бусон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёса Бусон
яп.: 与謝蕪村
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1716[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 1784(1784-01-17)[3]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці haiku poet, пісьменнік, мастак, каліграф
Жанр хайку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёса Бусон, або Еса, Эса, Тэсо, Танігуці і інш. псеўданімы (яп.: 与謝蕪村; 1716, Кэма, правінцыя Сэтцу (цяпер Міякадзіма — адзін 24-х раёнаў Осакі), Японія — 17 студзеня 1784[4], Кіёта) — японскі паэт, майстар жанру «хайку», таксама вядомы як пісьменнік, эсэіст і мастак. Разам з Мацуа Басё і Кабаясі Іса, Бусон лічыцца адным з найвялікшых японскіх паэтаў перыяду Эда.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бусон: Крумкачы і сокал

Бусон — псеўданім, якім паэт падпісваў свае творы ў сталыя гады. Да гэтага ён выкарыстаў іншыя псеўданімы. Бусон нарадзіўся ў вёсцы Кэма правінцыі Сэтцу. Сапраўднае імя яго невядома. Лічыцца, што ён быў сынам вясковага старасты, якога звалі Танігуці (адсюль псеўданім Танігуці). Маці была родам з мястэчка Ёса, па гэтай прычыне паэт часта называў сябе Ёса Бусон. Бусон атрымаў добрую адукацыю, чытаў кітайскіх і японскіх класікаў, вучыўся жывапісу. Рана страціўшы бацькоў, у дваццацігадовым узросце з'ехаў у Эда (цяпер Токіа), дзе вывучаў паэзію і жывапіс пад кіраўніцтвам Хаяна Хадзіна (1676—1742) — аднаго з найбуйнейшых майстроў хайкай таго часу, працягваў лінію Басё. У 1751 годзе перасяліўся ў Кіёта. Бусон ніколі, нават дамогшыся пэўных поспехаў, прызнання і матэрыяльнага дабрабыту, не вяртаўся на радзіму. Прычыны гэтага невядомыя. Між тым у паэтычнай творчасці Бусона вельмі моцны настрой настальгіі. Ёсць нават цэлы настальгічны цыкл «Вясновы ветрык над дамбай Кэма».

Бусон шмат падарожнічаў па Японіі, у прыватнасці, па паўночным Хонсю. Бусон жыў у свайго сябра паэта Ганто ў мястэчку Юкі. У адрозненне ад Басё, Бусон не пакінуў суцэльных празаічных твораў. У 1744 годзе ён апублікаваў нататкі («хайбун» — японская форма эсэ) аб сваіх падарожжах, упершыню выкарыстаўшы імя Бусон ў якасці свайго псеўданіма. У далейшым Бусон стане яго асноўным паэтычным псеўданімам; як мастак ён быў вядомы пад імем Тэсо.

Ва ўзросце 45 гадоў Бусон ажаніўся, у яго нарадзілася дачка Куно. Пасяліўшыся ў Кіёта, Бусон выкладаў і пісаў паэзію ў Сумія. У 1770 годзе Бусон быў абвешчаны кіраўніком школы паэтаў «Паўночная альтанка», як пераемнік Хадзіна. Бусон прыняў псеўданім свайго настаўніка Хадзіна, і пачаў пісаць пад імем Яхантэй (яп. 夜半 亭). Бусон атрымаў званне «тэндзя», якое давала права быць суддзём на паэтычных турнірах. З гэтага часу Бусон змог значна больш увагі надае паэзіі, цяпер ён мог зарабляць і ў гэтай галіне, а не толькі, як мастак. Менавіта ў апошнія 15 гадоў жыцця Бусон і напісаў лепшыя з сваіх вершаў, стаўшы з 1770 прафесійным паэтам.

Бусон памёр ва ўзросце 68 гадоў і быў пахаваны ў Кіёта.

Зноскі

  1. Yosa Buson // Digital Library for Dutch Literature — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Buson // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.britannica.com/biography/Buson Праверана 21 студзеня 2020.
  4. Encyclopædia Britannica: Buson

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Cheryl A. Crowley: Haikai poet Yosa Buson and the Basho revival. Brill Publ., Leiden 2007, ISBN 978-90-04-15709-5 (Brills Japanese studies library; 27).
  • Yukio Sawa: Haiku master Buson. Translations from the writings of Yosa Buson with related materials. White Pine Press, Buffalo, N.Y. 2007, ISBN 978-1-893996-81-6.
  • Makoto Ueda: The path of flowering thorn. The life and poetry of Yosa Buson. University Press, Stanford, Calif. 1998, ISBN 0-8047-3042-3.