Кабаясі Іса
| Кабаясі Іса | |
|---|---|
| яп.: 小林一茶 | |
| |
| Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1763[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 5 студзеня 1828[1][2] (64 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | паэт, мастак, пісьменнік, haiku poet |
| Жанр | haikai[d] |
Кабаясі Іса (яп.: 小林一茶, таксама вядомы як Ятара (яп.: 弥太郎, Ятара; 15 чэрвеня 1763 — 5 студзеня 1828) — японскі паэт, майстар хайку.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Касівабара правінцыі Сінай (цяпер правінцыя Сінанамаці, прэфектура Нагана), атрымаўшы імя Кабаясі Набуюкі. Яго бацька, селянін, аўдавеў і ажаніўся паўторна, аднак другі шлюб быў нешчаслівым. Ва ўзросце 13 гадоў Іса з'ехаў у Эда (цяперашні Токіа) на заробкі. Ва ўзросце 25 гадоў ён пачаў вывучаць паэзію пад кіраўніцтвам Мідзагуці Самару і Ніракуана Кабаясі Ціку-а ў школе Кацусіка. З часам ён атрымаў заступніцтва Сэйбі Нацумэ. Ва ўзросце 51 года Іса пасля доўгіх падарожжаў вярнуўся ў родныя мясціны.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Паэзія Іса адрозніваецца выкарыстаннем асабістых матываў, дзіцячай шчырасцю, ужываннем мясцовых дыялектаў і дыялогавых формаў. Напісаў больш за 20000 вершаў і велізарную колькасць малюнкаў хайга. Найбольш вядомымі апублікаванымі зборнікамі яго твораў з'яўляюцца «Дзённік смерці майго бацькі» і «Мая вясна».
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову яго творы перакладалі Вольга Гапеева, Макс Шчур.
- Выбраныя хайку / Кабаясі Іса. — Мінск : Галіяфы, 2021. — 112, [3] с.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Makoto Ueda: Dew on the grass: the life and poetry of Kobayashi Issa, Brill, Leiden 2004, ISBN 90-04-13723-8
