Ёхан Вальдэмар Янсен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ёхан Вольдэмар Янсен
Johann Voldemar Jannsen
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 мая 1819(1819-05-16)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 ліпеня 1890(1890-07-13)[1] (71 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Лідзія Койдула і Harry Jannsen[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, журналіст, лідар эстонскага нацыянальнага руху
Мова твораў эстонская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ёхан Вальдэма́р Я́нсен (нар. Jaan Jensen; 15 мая 1819, Вяндра, Ліфляндская губерня — 13 ліпеня 1890, Тарту, Ліфляндская губерня) — эстонскі паэт, журналіст, лідар эстонскага нацыянальнага руху.

Адзін з дзеячаў культуры перыяду нацыянальнага абуджэння ў Эстоніі. Лютэранін. Па прафесіі настаўнік. У 18501863 выкладаў у г. Пернаве (Пярну), дзе пачаў сваю журналісцка-выдавецкую дзейнасць (заснаваў у горадзе Пярну штотыднёвік «Perno Postimees ehk Näddalileht» («Пярнускі паштальён або Штотыднёвік»), 1857. У 1863 Янсен пераехаў у Тарту, дзе набыў вядомасць як выдавец газеты «Eesti Postimees» («Ээсты постымеэс») (18641880, Дэрпт). Першым афіцыйна стаў выкарыстоўваць у якасці назвы народа словазлучэнне эстонскі народ (эст. eesti rahvas), замест ранейшага — вясковы народ (эст. maarahvas). Ён лічыў, што спевы і музыка, асабліва ў групе, з'яўляюцца магутным інструментам для стымулявання нацыянальнага духу. Янсен і яго дачка — паэтэса Лідзія Койдула былі заснавальнікамі ў 1865 годзе спеўнага таварыства «Ванемуйнэ». Ён быў ініцыятарам усеэстонскіх спеўных свят (першы — улетку 1869). У памяць пра гэта спеўнага свята ў Тарту ўсталяваны помнік.[2]

Магіла Ё. В. Янсена ў Тарту

Узначальваў Тартускае, а затым Вырускае таварыствы земляробаў. Янсен выступаў за буржуазнае развіццё Эстоніі, прапагандаваў выкуп хутароў ва ўласнасць ці перадачу іх у арэнду. Напісаў словы да эстонскага гімна Mu isamaa, mu õnn ja rõõm (Айчына, маё шчасце і радасць мая). У 1880 годзе Янсен быў паралізаваны, і памёр праз дзесяць гадоў у Тарту.

Зноскі

  1. а б Johann Woldemar Jannsen // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Помнік Першаму Спеўнаму святу ў Тарту

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]