Іаан Магнус
Іаан Магнус | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Архідыяцэзія Упсалы, каталіцкая | ||||||
Папярэднік | Gustav Trolle[d] | ||||||
Пераемнік | Олаф Магнус | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | гісторык, каталіцкі святар, багаслоў, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
19 сакавіка 1488[1][2][…] |
||||||
Смерць |
22 сакавіка 1544[1][2][…] (56 гадоў) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іаан Магнус (лац.: Johannes Magnus), латынізацыя сапраўднага імя — Юхан Монсан (шведск.: Johan Månsson) (19 сакавіка 1488, Лінчэпінг — 22 сакавіка 1544, Рым) — каталіцкі архібіскуп Упсальскі і прымас Швецыі (1523—1531), багаслоў, гісторык і складальнік генеалогіі. Брат Олафа Магнуса, таксама вядомага каталіцкага дзеяча і гісторыка.
Сын Монса Педэрсана, дэпутата рыксдага ад Лінчэпінга. Прэтэндаваў на паходжанне з арыстакратычнай сям'і Стурэ (Magnus з'яўляецца адначасова перакладам імя Store — «вялікі»), але доказаў гэтага няма. У 1523 прызначаны каралём Густавам I Васам на Упсальскую кафедру без папскага дазволу (Клімент VII палічыў незаконным скасаванне за здраду папярэдняга архібіскупа Густава Троле). Праз некаторы час Іаан выступіў супраць рэфарматарскіх планаў караля і дзейнасці лютэранскіх прапаведнікаў Олафа і Лаўрэнція Петры. У 1526 Магнус ездзіў паслом у Вялікае княства Маскоўскае да Васіля III, але ў Швецыю не вярнуўся. У 1531 Густаў Васа прызначыў замест яго архібіскупа-пратэстанта — Лаўрэнція Петры. У 1533 годзе Папа прызнаў звальненне Троле законным і пасвяціў Іаана Магнуса ў архіепіскапы ў Рыме, але, па прычыне, што Швецыя ў гэты час ужо канчаткова адвярнулася ад Рыма, Магнус застаўся ў папскай сталіцы да канца жыцця. Пасля яго смерці Папа прызначыў фармальным архібіскупам Упсалы яго брата Олафа.
Зноскі
- ↑ а б в г д е Johannes Magnus — 1917.
- ↑ а б Johannes Magnus // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1488 годзе
- Нарадзіліся ў Швецыі
- Памерлі 22 сакавіка
- Памерлі ў 1544 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Артыкулы з шаблонамі-карткамі без назвы
- Вікіпедыя:Старонкі з выкарыстаннем параметра «подпіс» у шаблоне «Картка»
- Асобы
- Нарадзіліся ў Лінчэпінгу
- Каталіцкія архібіскупы
- Каталіцкія біскупы Фінляндыі
- Гісторыкі Швецыі
- Рэлігійныя дзеячы Швецыі
- Архібіскупы ўпсальскія