Ібрагім Ісмаіл
Ібрагім Ісмаіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Памылка Lua: expandTemplate: template "lang-ms-arab" does not exist. | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Iskandar I of Johor[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Abdullah of Pahang[d] | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Ismail Idris, Crown Prince of Johor[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 лістапада 1958 (65 гадоў) |
||||||
Бацька | Iskandar I of Johor[d] | ||||||
Маці | Princess Khalsom Trevorrow[d] | ||||||
Жонка | Queen Zarith Sofiah of Johor[d] | ||||||
Дзеці | Ismail Idris, Crown Prince of Johor[d], Prince Abdul Jalil of Johor[d], Prince Abdul Rahman of Johor[d] і Princess Aminah of Johor[d] | ||||||
Веравызнанне | суніты | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Султан Ібрагім Ісмаіл ібн Альмахрум Султан Іскандар Аль-Хадж (малайск.: سلطان إبراهيم ابن المرحوم سلطان إسکندر; нар. 22 лістапада 1958, Джахор-Бару, Джахор, Малайская Федэрацыя) — 25-ы султан Джахора (з 23 студзеня 2010 года), старэйшы сын і пераемнік султана Джахора Іскандара (1932—2010). Абраны ў 2023 годзе Вярхоўным кіраўніком (Янг дзі-Пертуан Агонг) Малайзіі (заняў гэтую пасаду 31 студзеня 2024 года). Матацыкліст-энтузіяст, Султан Ібрагім добра вядомы як заснавальнік штогадовага тура мотаспорту «Кембара Махота Джахор».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Султан Ібрагім Ісмаіл нарадзіўся 22 лістапада 1958 года, старэйшы сын Султана Іскандара ад яго першай жонкі, англічанкі Жазэфіна Рубі Трэвароў, з горада Торкі ў графстве Дэваншыр. Султан Іскандар (тады Тунку Махмуд) пазнаёміўся з ёй яшчэ падчас вучобы ў Англіі. Пасля разводу з султанам Іскандарам яго маці другі раз выйшла замуж і ў цяперашні час пражывае ў Англіі.
Тунку Ібрагім нарадзіўся ў бальніцы султанаў Аміна ў горадзе Джахор-Бару. У 1968—1970 гадах вучыўся ў гімназіі Трыніта ў Сіднэі (Аўстралія). Пасля заканчэння вучобы, ён быў адпраўлены ў Пусат Латыхан Тэнтэра Дарат (Пулада) у Ката-Тынгі для праходжання пачатковай ваеннай падрыхтоўкі. Ён таксама атрымаў ваенную падрыхтоўку ў ЗША (Форт-Бэнінг, штат Джорджыя, і Форт-Брэг, штат Паўночная Караліна).
Тунку Ібрагім Ісмаіл атрымаў тытул «Тунку Махота Джахор» 4 ліпеня 1981 года, з тых часоў ён пражываў, у асноўным, у каралеўскім палацы Істана Пазір Пелангі. Тунку Ібрагім быў рэгентам Джахор з 26 красавіка 1984 па 25 красавіка 1989 года, калі яго бацька займаў пасаду «Янг дзі-Пертуана Агонга Малайзіі». У апошнія гады Тунку Ібрагім паступова ўзяў на сябе частку дзяржаўных функцый свайго старэючага бацькі.
За некалькі гадзін да смерці бацькі, 22 студзеня 2010 года, Тунку Ібрагім быў прызначаны рэгентам Джахора. Султан Іскандар памёр у тую ж ноч, а Тунку Ібрагім быў абвешчаны султанам Джахора на наступную раніцу. Ментэры Бесар (галоўны міністр) Джахора, Абдул Гані Асман заявіў, што новы султан Ібрагім і астатнія члены каралеўскай сям’і правядуць у жалобе 40 дзён. Падчас жалобы, Султан Ібрагім ўпершыню наведаў канферэнцыю малайскіх кіраўнікоў у лютым 2010 года ў якасці султана Джахора.
Каранацыя новага султана Джахора адбылася 23 сакавіка 2015 года. З 23 сакавіка 2015 года, лічыцца штогадовым дзяржаўным і грамадскім святам як афіцыйны Дзень нараджэння султана, замяніўшы дзяржаўнае свята 22 лістапада, фактычны дзень нараджэння султана.
Султан Джахора з’яўляецца галоўным палкоўнікам групы спецыяльнай службы малайскай арміі GGK (Grup Gerak Khas) і галоўнакамандуючым каралеўскіх Узброеных Сіл султаната Джахор.
На чале Малайзіі
[правіць | правіць зыходнік]27 кастрычніка 2023 года на пасяджэнне Савета кіраўнікоў Малайзіі ў сталіцы ён быў абраны сямнаццатым каралём Малайзіі. У апошні дзень студзеня 2024 года султан Джахора ўзышоў на трон як кароль Малайзіі[1].
Шлюб і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]Султан Ібрагім ажаніўся ў 1982 годзе з Пермаізуры Раджа Зарыт Сафіі (нар. 1959), дачкі султана Перака Ідрыса Шаха II. У іх шасцёра дзяцей:
- Тунку Ісмаіл Абдул Маджыд Ідрыс Абу Бакар (нар. 30 чэрвеня 1984), наследны прынц (Раджа Муда) з красавіка 2006 года
- Тунку Тун Аміна Маймунах Іскандарыя (нар. 8 красавіка 1986) 14 жніўня 2017 года яна выйшла замуж за Дэніса Мухамада Абдулу, былога Дэніса Вербааса, які быў паўпрафесійным футбалістам з Нідэрландаў і які прыняў іслам[2]
- Тунку Ідрыс Іскандар (нар. 25 снежня 1987)
- Тунку Абдул Джаліль (5 ліпеня 1990 — 5 снежня 2015)
- Тунку Абдул Рахман (нар. 5 лютага 1993)
- Тунку Абу Бакара (нар. 30 мая 2001)
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Мае цэлы шэраг узнагарод не толькі роднага штата, але і іншых штатаў Малайзіі, а таксама і групы азіяцкіх дзяржаў.
Зноскі
- ↑ Султан Ибрагим принял присягу в качестве нового короля Малайзии (руск.). РИА Новости (31 студзеня 2024). Праверана 2 лютага 2024.
- ↑ Chuah Bee Kim. Source reveals tantalising details on Tunku Tun Aminah's upcoming nuptials (17 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2017. Праверана 26 лістапада 2017.