Джахор-Бару
| Населены пункт | |||||
| Джахор-Бару | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| малайск.: Johor Bahru | |||||
|
|||||
| 1°27′20″ пн. ш. 103°45′40″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна | |||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1855[2] | ||||
| Вышыня цэнтра | 32 ± 1 м | ||||
| Водныя аб’екты | Straits of Johor[d] | ||||
| Часавы пояс | UTC+8 і WPM[d] | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Афіцыйная мова | малайская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 7 | ||||
| Паштовы індэкс | 79xxx — 81xxx | ||||
| Аўтамабільны код | J | ||||
| mbjb.gov.my (малайск.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Джахор-Бару (малайск.: Johor Bahru) — горад у Малайзіі, сталіца султанату Джахор на поўдні паўвострава Малака. Гэта другі па насельніцтве горад краіны пасля сталіцы Куала-Лумпур. Насельніцтва — 876 033 чалавек (2006). Важны прамысловы, гандлёвы, культурны і турысцкі цэнтр. У Джахор прыязджае 60 % замежных турыстаў Малайзіі, якія праходзяць цераз масты ў суседні Сінгапур. Джахор-Бару — самы паўднёвы горад у кантынентальнай Азіі. Джахор-Бару аддзелены ад Сінгапура Джахорскім пралівам, праз які пракладзены мост і дамба. Горад, асабліва яго паўднёвая частка, часта пакутуе ад паводак.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1855 годзе Тэменгунгам Даенг Ібрагімам, бацькам султана Абу Бакара, аднаго з самых знакамітых малайскіх султанаў. Горад называўся Танджунг-Путэры, утварыўся на месцы невялікай малайскай рыбацкай вёскі. Султан Абу Бакар змяніў назву горада на Джахор-Бару і абвясціў яго сталіцай свайго султаната ў 1866 годзе, пакінуўшы сваю сталіцу ў Тэлук-Беланга на тэрыторыі Сінгапура.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.theedgemarkets.com/article/ekovest-confirms-talks-potential-takeover-rts-link-project Праверана 1 чэрвеня 2022.
- ↑ https://malaysiagazette.com/2022/04/20/mengindahkan-johor-bahru-kota-tanggapan-pertama-di-selatan-negara/ Праверана 1 чэрвеня 2022.
- ↑ https://www.mbjb.gov.my/sites/default/files/buku_info_mbjb/isi_info_mbjb_malay_color1.pdf Праверана 8 сакавіка 2021.