Перайсці да зместу

Іван Артамонавіч Цютчаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Артамонавіч Цютчаў
руск.: Иван Артамонович Тютчев
Дата нараджэння 24 сакавіка 1834(1834-03-24)
Дата смерці 1893
Грамадзянства
Род дзейнасці крышталограф, хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера хімія, мінералогія, крышталяграфія
Месца працы Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Кіеўскі ўніверсітэт, Новаалександрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства
Навуковае званне прафесар

Іван Артамонавіч Цю́тчаў[1] (руск.: Иван Артамонович Тютчев; 24 сакавіка 1893 — 14 лютага 1893) — рускі вучоны, хімік і мінеролаг. Кандыдат натуральных навук (1856), прафесар (1862)[2]. Сапраўдны стацкі саветнік[2].

І. А. Цютчаў нарадзіўся ў радавым маёнтку ў Тамбоўскай губерні (Расійская імперыя). У 1856 годзе скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. З 1857 года прафесар хіміі ў Горы-Горацкім земляробчым інстытуце. З 1862 г. прафесар Кіеўскага ўніверсітэта, з 1869 г. — дырэктар Новаалександрыйскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства[3] ў Пулавах (Люблінская губерня).

З 1875 года дырэктар папраўчай калоніі пад Пецярбургам[2].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

І. А. Цютчаву належаць працы па арганічнай хіміі, аналізу мінеральнай сыравіны, хімічнай тэхналогіі. Ён першым ажыццявіў спробу каталітычнага крэкінгу нафты. Аўтар падручнікаў па хіміі і крышталяграфіі.

Сярод апублікаванага:

  • Несколько слов о преподавании химии — Київ: Б.и., 1861 . — 7 с. — На рус. яз.;
  • Начальные основания минеральной химии — Киев, 1868.

Зноскі