Іван Ляцкі
Іван Ляцкі | |
---|---|
Смерць | не раней за 9 студзеня 1552 |
Род | Ляцкія |
Дзеці | Іван Іванавіч Ляцкі[d] |
Званне | ваявода |
Ля́цкі (Захарыніч-Ляцкі, Ляцкі-Захар’ін) Іва́н Васі́льевіч (? — пасля 9 студзеня 1552) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Маскоўскага. Быў блізкім сваяком Кошкіным, з якіх пайшла дынастыя рускіх цароў, потым імператараў Раманавых.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У Вялікім Княстве Маскоўскім, акольнічы (1513—1514), потым ваявода. Разам з ваяводам князем С. Ф. Бельскім і князем Б. А. Трубяцкім і многімі дзяцьмі баярскімі ад’ехаў у 1534] з Серпухава ў Вялікае Княства Літоўскае.
У 1535 годзе атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Старога ў валоданне маёнткі Жалудок і Высокі Двор; у 1545 — Носава (Мельніцкі павет) і Чэмеры (Камянецкі павет). Размежаваў 25 снежня 1541 года свой маёнтак Жалудок з маёнткам Мікалая Нарбута, гэта зацверджана вялікім князем 19 мая 1542 года.
У Вялікім Княстве Літоўскім меў пасаду намесніка медніцкага (1546), потым дзяржаўцы медніцкага (1551).
Вядомы як картограф.