Іван Міхайлавіч Рапня-Абаленскі
Іван Міхайлавіч Рапня-Абаленскі | |
---|---|
Нараджэнне | невядома |
Смерць | 1523[1] |
Дзеці | Vasily Repnin[d][2], Pyotr Repnin[d] і Vasily Repnin[d] |
Званне | ваявода |
Князь Іван Міхайлавіч Рапня-Абаленскі (? — 1523) — баярын і ваявода на службе ў маскоўскіх князёў Івана III і Васіля III, родапачынальнік князёў Рапніных-Абаленскіх. Падчас ваяводства ў Пскове ў 1509 годзе атрымаў мянушку «Знойдзены» (руск.: Найден).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Іван Рапня быў чацвёртым з пяці сыноў князя Міхаіла Абаленскага, трэцяга сына Івана Канстанцінавіча, удзельнага князя Абаленскага[3].
У 1491 годзе разам з князем Пятром Абаленскі і царэвічам Салтаганам удзельнічаў у паходзе маскоўскага войска, дасланага на дапамогу саюзніку, крымскага хана Менглі-Гірэя, супраць войскаў Вялікай Арды пад камандаваннем Саід-Ахмада і Шэйх-Ахмеда. Даведаўшыся, што маскоўскае войска знаходзіцца на берагах Данца, ардынскія царэвічы адышлі.
У 1492 годзе падчас паходу Івана III супраць шведаў, ён быў дваранінам, а потым ваяводам вартавога палка.
У 1493—1494 гадах ваявода перадавога палка ў паходзе на Вязьму. У 1494 годзе частаваў паслоў Вялікага Князя Літоўскага Аляксандра на прыёме ў Івана III.
У 1496 годзе ваявода перадавога палка ў паходзе супраць шведаў.
У 1500 годзе прысутнічаў на шлюбе князя Васіля Холмскага з дачкой Івана III. Ваявода перадавога палка ў паходзе пад Пуціўль і Бранск.
У 1502 годзе ваявода левай рукі пры няўдалай аблозе Смаленска.
У 1506 годзе ваявода левай рукі ў паходзе на Казань.
У 1508 годзе ваявода перадавога палка пры паходзе да Дарагабужа.
У 1509 годзе ваявода вартавога палка. Па даручэнні Васіля III, разам з ноўгарадскімі намеснікамі Даніілам Шчэняй і Рыгорам Давыдавым, падпісаў у Ноўгарадзе мірны дагавор з Лівонскімі пасламі. З гэтага года ён становіцца намеснікам у Пскове замест князя Пятра Васільевіча Вялікага. Пскавічы празвалі яго «Знойдзены» (руск.: Найден), так як ён не заехаў у горад у адпаведнасці са звычаямі, а быў імі знойдзены ўжо ў сваёй рэзідэнцыі. Да яго ў пскавічоў было шмат прэтэнзій і яны ў канцы 1509 год скардзіліся на Рапню Васілю III, але апошні арыштаваў усіх знакамітых людзей Пскова, прадставіў гэта як бунт і скарыстаўся выпадкам для разгону веча, высылкі вечавога звона і ліквідацыі рэшткаў Пскоўскай незалежнасці.
У 1511—1512 гадах быў ваяводам перадавога палка пры паходзе Васіля III на Смаленск.
У 1513 годзе атрымаў баярскае званне. У чарговым паходзе князь Васіль адправіў наперад пад Смаленск вялікую частку войска пад камандаваннем Рапні і акольнічага Андрэя Сабурава. У адкрытай бітве літоўскія войскі з Смаленску былі разбіты.
Пасля 1513 года і да яго смерці ў 1523 годзе звестак пра яго ў летапісах няма.
Зноскі
- ↑ Рудаков В. Е. Репнины // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1899. — Т. XXVIа. — С. 599–601.
- ↑ Репнин, Василий Иванович // Русский биографический словарь — СПб.: 1913. — Т. 16. — С. 85.
- ↑ Зимин А. А. Формирование боярской аристократии в России во второй половине XV — первой трети XVI в. — М.: Наука, 1988. — 350 с — 16 000 экз. — ISBN 5-02-009407-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Зимин А. А. Формирование боярской аристократии в России во второй половине XV — первой трети XVI в. — М.: Наука, 1988. — 350 с — 16 000 экз. — ISBN 5-02-009407-2.
- Лихач Е. Оболенский, Иван Михайлович (Репня) // Русский биографический словарь : в 25 томах. — СПб.—М., 1896—1918.
- Рудаков В. Е. Репнины // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
- Памерлі ў 1523 годзе
- Асобы
- Абаленскія
- Баяры
- Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1492—1494 гадоў
- Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў
- Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1507—1508 гадоў
- Удзельнікі вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў
- Ваяводы