Дарагабуж
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дарагабу́ж (руск.: Дорогобуж) — горад (з 1150 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Дарагабужскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 11,47 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1150 годзе.
Горад размешчаны на правым рацэ Дняпро, за 113 км на ад Смаленска. Ільнаперапрацоўчы, сыраробны заводы, цагельня, хлебазавод. Вытворчасць мэблі. Лясгас, друкарня. Завод аміячных угнаенняў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснаваны смаленскім князем Расціславам Мсціславічам нейдзе ў 1150-х гадах. Упершыню Дарагабуж згадваецца ў грамаце 1210–17 гг. сярод гарадоў Смаленскага княства.
1 студзеня 1919 года пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Дарагабуж уключаўся ў склад Беларускай ССР, дзе меў стаць цэнтрам павета («падраёна»)[2], аднак 16 студзеня горад разам з іншымі тэрыторыямі Смаленскай губерні быў перададзены ў склад РСФСР.
У часы Вялікай Айчыннай вайны 5 кастрычніка 1941 года горад быў акупаваны нямецкімі войскамі. У ходзе Ржэўска-Вяземскай наступальнай аперацыі, 13—14 лютага 1942 года горад быў вызвалены савецкімі партызанскімі атрадамі «Ураган», «Дзед», «Дзядуля», С. У. Грышына. З 15 лютага да 7 чэрвеня 1942 года горад быў пад кантролем савецкіх войскаў.
Зноскі
- ↑ http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Численность населения Российской Федерации по городам, посёлкам городского типа и районам на 1 января 2010 года
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дарагабуж