Пуціўль
| Горад | |||||
| Пуціўль | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Путивль | |||||
|
|||||
| 51°20′05″ пн. ш. 33°52′07″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Сумская | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 1146 | ||||
| Плошча | 10,51 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 177 ± 1 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2 і UTC+03:00 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 17 274 чалавек (2001) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 05442 | ||||
| Паштовы індэкс | 41500 | ||||
| Аўтамабільны код | BM і НМ / 19 | ||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Пуці́ўль (укр.: Путивль) — горад у Сумскай вобласці Украіны на рацэ Сейм (басейн Дняпра), за 24 км ад чыгуначнай станцыі Пуціўль. Цэнтр Пуціўльскага раёна. Насельніцтва 19,5 тыс. ж. (1991).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1146 годзе; крэпасць для абароны Кіеўскай дзяржавы ад набегаў полаўцаў. У 2-й палавіне XII ст. цэнтр аднайменнага княства, згадваецца «Слове аб палку Ігаравым». У 1240 разбураны мангола-татарамі.
З 1356 года ў складзе ВКЛ. У ходзе маскоўска-вялікалітоўскай вайны 1500-1503 гадоў заняты маскоўскімі войскамі ў 1500 годзе і паводле мірнага дагавора далучаныў да Маскоўскай дзяржавы.
Падча рэчыпаспалітаўска-маскоўскай вайны 1609-1618 гадоў заняты войскамі Рэчы Паспалітай, паводле Дэулінскага перамір’я 1618 года вярнуўся да Маскоўскай дзяржавы.
У XVIII — пачатку XX ст. павятовы горад, з 1769 года ў Курскай губерні.
З 1926 года ў складзе Украінскай ССР, з 1932 у Чарнігаўскай, з 1939 у Сумскай абласцях.
У Вялікую Айчынную вайну акупіраваны нямецкімі войскамі ў 1941—1943 гадах. Каля Пуціўля створаны Пуціўльскі партызанскі атрад пад камандаваннем С. А. Каўпака.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе працуюць харчовыя прадпрыемствы.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Архітэктурныя помнікі 16—18 ст.:
- Малчанскі манастыр (16—19 ст.),
- Спаскі манастыр (17 — пач. 18 ст.),
- царква Міколы Казацкага (18 ст.).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пуціўль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. С. 135.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пуціўль
![Сцяг[d]](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/d/d2/Putivl.png)

