Перайсці да зместу

Іван Уладзіміравіч Баярчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Уладзіміравіч Баярчук
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001

Нараджэнне 1938
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Іван Уладзіміравіч Баярчук (нар. 1938, Мацеевічы, Палескае ваяводства) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

У родзе Баярчукоў мужчыны былі ў асноўным чыгуначнікамі: дзед Іван яшчэ ў царскай Расіі працаваў машыністам паравоза, бацька асвоіў кавальскую справу і таксама пайшоў на чыгунку, дзядзька Аляксей шмат гадоў быў рабочым Жабінкаўскай дыстанцыі пуці.

Закончыў Маціевіцкую сямігодку, потым — сярэднюю школу № 1 г. Жабінка. У 1955 годзе паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут на энергетычны факультэт, спецыяльнасць — электрастанцыі.

У 1960 годзе прыехаў на будоўлю Бярозаўскай ГРЭС. Пачынаў дзяжурным інжынерам электрастанцыі. Праз два гады стаў начальнік кацельнага цэха, праз тры — начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела, займаўся пытаннямі надзейнасці і эканамічнасці работы ГРЭС, забеспячэннем якасці падачы энергіі спажыўцам. З 1968 па 1981 працуе намеснікам галоўнага інжынера Бярозаўскай ГРЭС, а потым, да 1992 года — галоўным інжынерам. У 1992 годзе прызначаецца дырэктарам Бярозаўскай ГРЭС імя 50-годдзя БССР. На гэтай пасадзе працаваў да 2001 года, да выхаду на пенсію

У 1995 годзе ў другім туры быў выбраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад Белаазёрскай выбарчай акругі № 14 Брэсцкай вобласці[1].

Узнагароджаны бронзавым і сярэбраным медалямі за рацыяналізатарства на Выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркі (ВДНГ) СССР. Мае значок «Выдатнік энергетыкі і электрыфікацыі СССР». Прысвоены званні «Ганаровы энергетык СССР» і «Ганаровы энергетык Беларусі». Значок «Выдатнік энергетыкі Беларусі», Ганаровыя граматы Мінэнерга СССР і Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.

Зноскі